Студзянцова Святлана Мікалаеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 1 г. Гарадка.
Нарадзілася 13 снежня 1951 года ў вёсцы Селяўшчына Расонскага раёна Віцебскай вобласці ў настаўніцкай сям’і. Бацька, Студзянцоў Мікалай Паўлавіч, настаўнік гісторыі. Маці, Студзянцова Кацярына Тарасаўна, настаўнік біялогіі.
Пасля заканчэння школы ў 1969 годзе працавала ў дзіцячым садку. У 1971 годзе паступіла ў Мінскі педінстытут імя М. Горкага на літаратурна-музычны факультэт.
Пасля заканчэння навучальнай установы ў 1975 годзе атрымала размеркаванне ў СШ № 1 г. Гарадка, дзе і прапрацавала да пенсійнага ўзросту.
На працягу доўгіх гадоў узначальвала фальклорны гурток «Спадчына». Была сакратаром камсамольскай арганізацыі школ горада.
Святлана Студзянцова пра сваю творчасць:
"Прыход у літаратуру на першым этапе быў ранні, яшчэ ў школе. Пасля – у інстытуце. На 2-гім курсе наведвала літаратурны гурток, дзе складала нядрэнныя вершы, але саромелася іх паказваць. Лічыла, што не змагу, не сумею, не здатная.
А намнога пазней, калі працавала ўжо пасля размеркавання ў школе, успомніла пра любімае захапленне – ажыццявіць душэўны палёт у чароўную краіну паэзіі. Гэта так званы позні прыход. Вельмі хочацца сказаць пра жыццё, пра вопыт. Шмат пройдзена і перажыта. На многае глядзіцца па-іншаму.
Хочацца падказаць маладому пакаленню, як правільна арыентавацца ў жыццёвых сітуацыях, каб менш рабіць памылак. Яшчэ раз звярнуць увагу на старэйшае пакаленне, напісаць аб праблемах пажылых людзей. Паказаць дзейсную сілу кахання, мацярынства, абавязкаў на зямлі.
І галоўнае прызначэнне – быць заўсёды чалавекам.
Пра што мае вершы?
Мабыць пра зямное, рэальнае.
Есць вершы філасафічнага гучання, бо жыццё – гэта ўжо само па сабе – складаная філасофія.
Калі ўлічыць усе віды лірыкі ( а іх 4-ы), то на кожны від ёсць вершы.
Есць вершы эпічнага складу, а есць лірычнага.
Мабыць, больш эпічных вершаў, у якіх закранаюцца праблемы надзённага жыцця.
Галоўнае, што праходзіць пра ўсю маю творчасць – гэта абавязкова быць чалавекам, добра ведаць сваё месца ў жыцці, на зямлі. Як гімн гучыць верш, “на чистый лист ложатся строки жизни”.
Шмат пішу пра маці, самага дарагога і блізкага чалавека, з якога пачынаецца жыццё. “Мама”, “Абдымі мяне”, “Душа маці”.
Пра школу. Пра яе сказала асобае словаю “Зноў развітальна плача ў небе клін”, “Як цяжка развітацца са званком”.
Тэма любві да малой Радзімы асабліва вострая. “Дарога. Сцежачка. Дарога”, “Душы маёй даўно вядома”, “Где душица моя”.
Пра асабістае. “Олегу”, “Я бягу, я агнявая”.
Шмат вершаў душэўна балючых, напісаных па прычыне гібелі сыночка. Боль несуцішны.
Есць вершы прысвечаныя дзеткам, а таксама на бытавыя розныя тэмы, на нейкія звычайныя факты, падзеі.
Галоўнае!
1. Быць чалавекам.
2. У любых абставінах не марудзіць з дабрынёй, з падзякай. Зрабілі табе дабро – адкажы тым жа.
3. Помніць, што жыццё – гэта экзамен, што гэта будні,а не паўсядзённае свята.
4. Старацца не рабіць памылак, якія потым цяжка выправіць.
Душа маці
Душа маці
Нічога так не шкода мне,
Як тых гадоў, што праляцелі,
І валасоў, што сівізной
Пакрылі белыя мяцелі.
І тых зязюль, што раніцой
Жыццю надзею надавалі,
І салаўёў, што ў фарбах сноў
Каханню песню напявалі.
Нічога так не міла мне,
Як прызба матчынай хаціны,
І кожны кут, што агарне
Дзіцячым цёплым успамінам.
І шлях той, што цяпер вядзе
Мяне дадому вельмі рэдка,
І тых няма ўжо нідзе,
З кім сэрца можа адагрэцца.
Нічога так не горка мне,
Як з дзіцем жыць не па суседству,
У марах, думках і ў сне
Жадаць, каб з ім хутчэй сустрэцца.
Нічога так не сумна мне,
Як бачыць сцежкі пуцявыя,
Не вернуцца яны і ў сне,
Дзе мы хадзілі маладыя.
Але аб тым не шкода мне,
Што след пакінула на свеце.
Ён не заплямлены нідзе,
Ён не загублены нідзе –
Няхай ім ганарацца дзеці!
***
Ты жыццятворная крынічка,
Для ўсіх нас змораных бальнічка…
Мама!
Ты наша радасць і збавенне,
Ты добрых спраў і дум імкненне…
Мама!
Ты дапаможаш і парадзіш,
Душу збалелую пагладзіш…
Мама!
Сваёй усмешкаю азорыш
І добрых слоў шмат нагаворыш…
Мама!
Бо ты святла, цяпла праменьчык,
У жыццёвым царстве ты агеньчык…
Мама!
К табе мы ў думках прыбягаем,
Душу дабром там наталяем…
Мама!
Матери
Когда я в этот мир пришла,
Я вдруг увидела светило
Прекрасных, добрых, милых глаз
Моей богини – мамы милой.
Она на радость родила
И в долгий путь благословила,
А чтоб удачу обрела,
Водой святою окропила.
Цены на свете нет такой,
Чтоб отплатить Богине этой
С безмерно доброю душой –
Её любовью всё согрето.
Ей сила редкая дана:
Любить и жертвовать собою.
Святая роль отведена:
Жить для детей, жить их судьбою.
И сколько б не прошло веков,
Не улетело вдоль столетий –
Не подобрать сердечней слов:
Богиня-мать – одна на свете.
Маме
Как бисер, слёзы в маминых глазах,
Как паутинка в волосах, седая осень.
И в мыслях-думак деток голоса,
А в нежном взгляде неба ласковая просинь.
Утри слезинки с мамочкиных глаз,
Прижми к груди её и успокой словами
И поцелуй, прижавшись словно в первый раз,
И обними своими крепкими руками.
Уйми печаль, боль прогони,
Развей сомнения наивными речами,
Согрей вниманием, любовь свою вдохни,
Как это делала она бессонными ночами.
Когда ты плакал – плакала она,
Смеялся ты – и радость в её сердце гимн играла.
Из дома уходил – тревожилась сполна,
Твой трудный путь святой молитвой согревала.
Твой каждый шаг и каждый твой успех
Её бодрил и радовал немало.
От неудач твоих, от горьких неутех,
Её сердечко больно замирало.
От всех невзгод по жизни берегла,
От зноя и мороза заслоняла,
Начало всех начал, вершина всех вершин
И этого сравненья, для тебя, родная, мало.
Давно ты взрослым стал,
И возмужал, и опыт приобрёл,
Уже свои росточки подрастают,
Но мамины глаза и нежная любовь,
Тебя ещё сильнее согревают.
Успей «спасибо» мамочке сказать,
Успей прощенья попросить: она тебя за всё прощала.
И перед мамой на колени стать,
И голову склонить у этого бесценного причала.
Тот день, когда явился ты на свет,
Она днём воскрешения назвала.
Нам надо маму на руки поднять
И донести её до пьедестала.
Незабыўнае
Яшчэ ні рвуцца нашы струны
За вечаровы лес спадае сонца
І толькі заўтра будзе светлы час,
А пра жыццё мы думаем бясконца,
Яно ж таксама думае пра нас.
Паходкай лёгкай пралятаюць будні,
Спяшаецца і наша маладосць.
Не просты век і найдалей не будзе,
І нашых паслядоўнікаў гады падлічыць хтось.
Сябе сягоння ўспамінам цешым
І пройдзенай дарогай наўпрост,
Што адыйшло ў нябыт, - не ўвекавечым –
Сваю пячаць на ўсё наклаў узрост.
Хоць тонкія, але не рвуцца струны
І музыка яшчэ ў іх гучыць,
А голас наш, такі даўно не юны,
У любым узросце прадаўжае жыць.
Вясна даўно з вачэй сышла
Паціху абсыпаюцца лісты
(У гэтым ёсць свае прычыны)
І ў кожным з іх, здаецца, ты і ты
З асеннім цветам жураўліным.
У іх пачуццё сардэчнай дабраты,
І павуцінка, што срэбная на скроні,
І радасць той душэўнай пекнаты,
Што там была – няма яе сягоння.
Вясна даўно з вачэй ужо сышла,
І песня салаўіная без крылаў.
Мы ў цішыні сямейнага цяпла
Жывём, пакуль хапае нашай сілы.
Прощенье
Обычай давно существует такой –
Просить у друг друга прощенья,
Обиды прощать и прощёнными быть,
Стремиться в душе к примиренью.
Прости меня, и я тебя прощаю,
Очисти своё сердце от обид,
Себя духовно очищаешь
И Богом ты не будешь позабыт.
Есть правила на свете золотые:
Любить друг друга и успеть сказать.
Есть правила на свете непростые:
Простить, и никогда не упрекать.
***
Храни тебя Господь и в праздники, и в будни,
Храни тебя Господь на скользком вираже,
Храни везде: и на олимпе трудном,
Храни, когда спускаешься уже.
Храни, когда стреляют в спину,
Когда, не думая, бездушно продают,
Храни на жизненной дороге длинной,
Когда красиво и искусно лгут.
Храни, когда недуг подстерегает,
И твёрдость духа греть перестаёт,
Когда неверие крыло распростирает,
И жизнь порой так ненароком больно бьёт.
Спаси и сохрани, когда уходят силы,
Когда теряешь километрам счёт,
Когда не изменить того, что в прошлом было,
Пусть Бог – Господь сам руку подаёт.
Храни, когда люблю и ненавижу,
Когда себя я в жертву приношу,
Спаси и сохрани, когда опасности не вижу,
И отпусти грехи, где ангелы поют.
***
Не будь чрезмерно простодушным,
Не все оценят и поймут,
Ещё страшней: не будь бездушным
Ведь рядом всякие живут.
Умей дарить тепло и ласку,
Плечо подставить поспеши,
А в дом иди, где горько плачут,
Делись теплом своей души.
Найди слова для примиренья,
Конфликт умело разреши,
Найди слова для утешенья,
Но пустословьем не греши.
Проси прощения у Бога.
И сам простить не опоздай,
Не осуждай людей напрасно,
О лёгкой жизни не мечтай.
Попутчиков на свете много,
А с кем идти – не прогадай,
Найди одну, свою дорогу,
Поступки с совестью сверяй.
***
Не гаварыце злых, нядобрых слоў,
Яны, як шквал агню, нас забіваюць,
Яны як камень, як цяжар нядобрых сноў,
Яны людскія душы раздзяляюць.
Не гаварыце крыўдных, горкіх слоў:
Яны ў душы нявер’е пасяляюць,
Ад іх гаркоты ледзянее кроў,
Яны слязамі вочы засцілаюць.
Не гаварыце тых апошніх слоў,
Якія болем, крыўдай прарастаюць,
Якія з пахам горкіх багуноў
Якія потым доўга не прашчаюць.
А не шкадуйце шчырых, добрых слоў,
Няхай яны вам прыбаўляюць сілы,
Няхай у сэрца стукае любоў
І за плячамі вырастаюць крылы.
А больш ласкавых гаварыце слоў,
Няхай яны над вамі ўлалараць,
Не забывайце паўтараць іх зноў і зноў,
Няхай яны ў свеце гаспадараць.
І не кідайце жорсткіх, едкіх слоў,
Іх не вярнуць назад, за іх не апраўдаюць.
Кажыце словы, калі ў іх любоў,
І не кажыце, калі імі забіваюць.
Надзеі свечку запаліць
Няхай нас радуе зямля,
Няхай сплывуць у бездань ночы,
А ўсмешка-раніца твая
Штодзень прыйсці ізноў захоча.
Няхай рытмічна б’ецца сэрца
І свежасці нясе глыток,
Жыве ў душы падоўгу “скерца”
І думак светлы завіток.
Пароўну людзям шчасце падзяліць,
Прасіць аб гэтым толькі Бога,
Надзеі свечку запаліць
Хоць крыху, хоць зусім нямнога.
І запаліць яе лагодней і ярчэй,
Самім пры гэтым не згарэўшы,
Штодзённа бачыць бляск вачэй,
Ісці наперад, цяжкасці здалеўшы.
Няхай глядзяць удалеч вочы
І сэрца б’ецца праз гады,
Каб захацелі жыць аднойчы
І бачыць белыя сады.
Жыві, каб не памерці пасля смерці,
Каб не забылі ні радня і не сябры,
Няхай жыццё тваё ў іх сэрцы адгукнецца,
Як вечны кліч зязюлі ў бары.
***
Гады юнацкія далёка
І шпаркасць у нагах ужо не тая,
Падходзіць сцюжа і далёка спёка,
Спявае песні восень залатая.
Пастарэлі мы і пасівелі
І патух агеньчык у вачах,
А былі ж калісьці маладымі
І старых не разумелі,
Як не разумее зараз моладзь нас.
Маладым ты быў – і ўсё было пад сілу:
Моц, упэўненасць і дужасць у руках.
Усё было і радасна, і міла –
Ды не вечны маладосці шлях.
Зязюля нам без стомы кукавала
І ўсё лічыла нашыя гады,
Зусім не клапацілася, што мала,
Што колісь знікнуць нашыя сляды.
Глядзіш навокал, разважаешь проста:
Нічога ўжо не вернецца назад.
Па пашпарту – ты сталага ўзросту,
У люстэрка глянуць іншы раз не рад.
Усё мяняецца ў прыродзе –
Закон ужо такі зямны,
Але не так у чалавечым родзе:
Сваёй не паўтарыць вясны.
Моим родным
Мне бы возраст чуть-чуть сократить
И морщинок немного убавить,
Чтоб с родными подольше пожить,
На земле свою память оставить.
Каждый день их заботами жить,
От печали и боли избавить,
Каждый день только им посвятить,
Об удаче молиться заставить.
Каждый день обнимать их, любя,
Каждый день не забыть любоваться
И обиды лишь только прощать,
А поступками - восхищаться.
***
Я хачу, каб квітнелі сады,
А гады сваю ўладу не мелі,
Каб заўсёды ты быў малады,
Твае скроні яшчэ не сівелі.
-Я хачу бачыць сонечны дзень,
Небакрай і яго пазалоту,
І любіць, як не любяць нідзе,
І не плакаць ад цяжкай гаркоты.
Я хачу, каб нам жыць – не згарэць,
Навальніцы каб нас не ламалі,
І наперад глядзець і глядзець,
Бачыць радасці светлыя хвалі.
Каб разлука раней не змагла
Астудзіць нашы цёплыя рукі,
Каб і ў старасці радасць была
І жыццё каб было без прынукі.
***
Скрыжаванне… Сцежачка… Дарога.
У радзімы кут мяне вядзе:
І мілей бацькоўскага парога
Больш няма на свеце анідзе.
Там дух ад печы цёпла абдымае
Свеціць Багародзіцца ў куце,
І здаецца, мама маладая
Зноў на стол прысмакі пакладзе.
І якога б ты не быў узросту,
Малады зусім, ці ўжо стары -
Ты дзіця ля мамы, не дарослы,
Дзе душой прапісан назаўжды.
Губяцца, як пацеркі, хвіліны…
Больш яны не вернуцца назад.
Дом бацькоўскі – родная святыня:
Пабыць у ім заўсёды рад.
***
Где душица моя, что цвела для души,
Где ромашка, что “любит” гадала,
И калина моя, что у речки росла,
Моё счастье и радость венчала.
Где черёмуха та, что букетом была,
Соловья-жениха обнимала,
Где та “папараць-кветка”, что в полночь цвела
И удачу в судьбе обещала.
Где кукушка-подружка в платье сером простом,
Что с душой лес весной обновляла.
Всё ушло, улетело, не вернётся теперь,
Затерялась дорога до рая,
Только память живёт,
Яркий бросила след
Не придёт, не согреет: я знаю.
И черёмухи цвет, как на свадьбе букет,
И певец-соловей, царь зелёных ветвей,
И душица-душа, что была хороша,
Моей “папараць-кветкі” начало.
Душы маёй даўно вядома
Душы маёй даўно вядома:
Прыйшло паняцце мне адтуль,
Што прыгажэй пралескі дома
І даражэй няма пакуль.
Вясна прыйдзе па сваім часе
У сукенцы з кветак, у вянку,
Матыў зімы сабой пагасіць,
Мы рады ўсе яе званку.
Запахне яблыневым садам,
Духмяным ветрам ля ракі.
А мне прысняцца зноў прысады,
Гляджу на сонца з-пад рукі.
Усё па кропельцы ўспомню:
Дзіцячы незабыўны час,
А пошчак салаўя ў поўню,
Здаецца б, слухаў сотню раз.
Гучыць, пяе вясны сапрана:
Птушыны хор на сем ладоў.
І позна вечарам, і рана –
Святая музыка без слоў.
***
Увесь час мне мрояцца радкі,
Дзе я шчаслівая і маладая,
Дзе з радасцю ў абдымку, напрасткі іду…
І іншага яшчэ не знаю.
Увесь час мне мрояцца радкі,
Што высявалі скрозь дарогу шчасця,
Дзе сонечныя промні з-пад рукі
І кладачка да сэрца – як пракласці.
Ніколі не забудуцца радкі,
Дзе сад мой цвіў так свежа, акрылёна,
Дзе плынь надзейная ракі
Ў жыццё нас адпраўляла так натхнёна.
Яшчэ б на гэтым свеце запыніцца,
Яшчэ б парадавацца і пажыць.
Пачуць:
Як раніцаю цінькае сініца
І сэрца ў адчаі не дрыжыць
***
Сумуем па добрым надвор’і,
Сумуем па родных сваіх,
Жыццё, як па звыклым сузор’і,
Пяе сваю песню ўслых.
Пра тое, што блізкае ўчора,
А “заўтра” не хутка прыйдзе,
Што ўранні надзею падорыць,
А ў вечары – адбярэ.
Пра тое, што ў срэбным тумане
Акенца матулі заве:
Там вечарам познім і рана
Прытулак душэўны жыве.
Пра тое, што бацькаў калодзеж
Святую вадзіцу дае,
І памяці ціхая лодка,
Пакуль ты жывеш, усё плыве.
Яшчэ па полю я іду
Даўно на крылах не лячу,
Даўно яны мне адбалелі.
Успамін вандруе ўваччу,
Як вечныя жыццёвыя арэлі.
Імя маё і задыяк
Яшчэ жывуць на гарызонце,
Здаецца, не чытаюцца ніяк:
Яны даўно не арэоле сонца.
Яшчэ па полю я іду,
Здаецца, усё ўжо праляцела,
Жыву яшчэ, пакуль жывуць
Мая душа і маё цела.
***
Зноў непагадзь у свеце і ў душы,
Зноў цяжка падбіраю словы,
Сярод людзей, а як бы ў глушы,
Які ён жорсткі, камень памылковы.
Знайсці б крыніцу, каб папіць вады,
І асвяжыцца, бы на свет з’явіцца,
І быць шчаслівым, як тады,
У дабрыні і ласцы растварыцца.
***
17 год нам…Пахнуць травы.
Бальшак заве ўдалячынь.
Цікавыя жыцця праявы
Вакол цябе, куды не кінь.
Зязюлі ў лясах кукуюць,
Пах мёду чуецца ў бары.
І салаў’і ў гаях пануюць,
Трапечуць жаўранкі ў гары.
Туман клубіцца вечаровы
І водар кветак лугавых.
І сэрца стукае нанова,
І клопаты, як лёгкі ўздых.
Прабег наш час…На схіле лета.
Ужо першым громам не грыміць.
У народзе кажуць, песня спета,
І абарвана яе ніць.
***
Пабудзь са мной,
Мой добры час
Пабудзь
Разгубленым,
Разгневаным і чынным.
Жыву на свеце толькі раз,
Благаславіў гасподзь мяне жанчынай.
Нясе мяне
Мой незайдросны час,
Нясе па памяці
Імгненна, штохвілінна.
Нясе ў рэаліях, у думках і ў снах,
А па-другому проста немагчыма.
Марудзіць бег свой верны час.
Каб штосьці ў лёсе перайначыць,
Падправіць, перажыць, перамагчы
І справіцца на новым рубяжы
Цяжкую вырашыць задачу.
***
За годам год…Зіма за летам…
Тут і пачатак, і канец,
“Жыццё буяе сваім цветам” –
Як нам сказаў адзін мудрэц.
Ёсць запаветы, як законы,
Што Ўсявышні прыпісаў.
Жывеш – выконвай іх да скону,
Бо ён усім нам долю даў.
У суседа камнем не кідай,
Не гань нікога, не сварыся,
І бліжняга не асуджай
І славаю не ганарыся.
Жыццё тваё - выпрабаванне
Які б ні быў кароткі век,
У гэтым мудрасць існавання:
Будзь чалавекам, чалавек.
Спяваюць птушкі ў вышыні,
А мы да зор даўно нясёмся.
Шляхі-дарогі…Ночы-дні…
Святымі быць цяпер імкнёмся.
***
Жыцця рашаючы задачу,
(Ужо не рашу, як я хачу)
Ледзь чутна над сабой заплачу
І са слязою замаўчу.
А на душы ад сэрца цесна,
Не ўкладаецца ў памер.
Здаецца, у лесе я бязлесным,
Жыву і не жыву цяпер.
Памылак жа не пазбягаю,
Усё жыццё вучуся жыць,
Яму я толькі давяраю,
Хачу з сумленнем гаварыць.
Зачынены ў былое дзверы,
Ключа няма, каб адамкнуць,
Памылкі правім на паперы
І зробленага не вярнуць.
***
Затуманіла вочы сляза
І скацілася, як смаляная,
“Не сумуй, - ты прыціхла сказаў,
Доля наша з табою такая”
Я хацела табе адказать,
Ды знямелі магічныя словы,
І застыла другая сляза,
Як на здымку старым, папяровым.
Цяжка думаць. Пра што тут пісаць?
Ад пражытага горкая стома
Дзе яна, тая радасць-краса?
Што табе адказаць – невядома?
Апынуцца так хочацца мне,
Дзе каханне, дзе радасць, дзе сіла?
Давярацца прыгожай вясне,
Каб яна кожны верш маладзіла.
***
Шчасце жаночае вельмі кароткае,
Як лістападаўскі дзень.
Радасць жаночая надта дрыготкая,
Як прабягаючы цень.
Вочы жаночая, нібы прасветліны,
Нават у змроку зіхцяць.
Сэрца жаночае – сонейка ветлае,
Быццам крыніца жыцця.
Слёзы жаночыя – мора разлітае -
І не ў абхват шырыня,
Доля жаночая, працай спавітая,
Без адпачынку штодня.
***
Законам Божым напісана
Жыццё між радасцяў і страт
У цішыні, у святле маланак,
У снегапад і ў зарапад.
Нас лёс вядзе ў нязведаную даль
Па сцежках долі і нядолі,
І на цябе не белая вуаль,
А плацце з паркалю, і ў роце –
Смак жыццёвай солі.
Нам дадзена зусім нямнога,
Не ўсе вядуць дарогі ў рай,
Сярод усіх – твая дарога,
Твой невядомы небакрай.
Жывём на свеце толькі раз,
Усё жыццё тваё змаганне.
Радзіўся ў час ты, ці не ў час:
Задумайся пра існаванне.
***
Бягуць гады, і мы не можам іх стрымаць,
Ляцяць, як лісце з пажаўцелых дрэў,
І ты не можаш тым ранейшым стаць,
Бо час бярэ сваё: ты пастарэў.
Спяшаецца наш час хвіліна за хвілінай,
Спяшаецца, за годам год бяжыць,
Жывём, - пакуль мы жыць павінны,
Калі жывы, то трэба жыць.
У кожнага – свая Галгофа,
І кожны крыж свой па магчымасці нясе.
У аднаго – драўляны, а ў каго – чыгунны:
Пад крыжам лёсу мы ўсе.
Хацелася б жыццё на частавік перапісаць,
Памылкі выправіць і ўнесці карэктывы,
Там, дзе ўпадзеш, - саломкі падаслаць,
І памаліцца Богу, што мы жывы.
Парой, бывае, наша лета
Званочкам-рэхам прапяе,
Як быццам песня не дапета,
Ды маладосці не стае.
Хай кожны год красуе вішня,
Хай усё беліць яе цвет.
А нам дыктуе Усявышні,
Калі пакінуць гэты свет.
О, моя муза
О, моя музыка!
Ты прекрасна!
Вперёд веди меня, вперёд,
Где небосвод всегда прекрасный,
И где звезда моя живёт.
Веди меня в страну чудес.
Веди в страну хороших сказок,
Там, где зелёный вечно лес
И ярких красок звездопадье.
Пой мне, муза, свою песню,
Отворяй мне ворота,
Я не ангел, не кудесник,
Голос мой не просто вестник,
А в нём мыслей острота.
Открывай же те затворы,
Где мой кладезь-меч лежит:
Там и лирика, и проза
Там звезда моя горит!
***
Восходит солнце и заходит,
Меняя сутки каждый день,
Так потихоньку жизнь уходит:
Сегодня свет, а завтра тень.
Нет юной удали и силы,
Нет ловкости и быстроты,
А смотришь в зеркало – и диво:
Неужто в отраженьи ты?
Когда-то молодой и прыткий,
Теперь – морщинки и седой,
Когда-то сторойный, сильный, гибкий,
Теперь усталый и больной.
Не будем много горевать,
Что возраст наш давно не детский,
Не будем старость предвкушать,
Ведь никуда уже не деться.
Сначала жизнь не повернуть,
И молодым не быть – мы знаем,
Всё, что осталось – сохранить,
Что по-пустому так теряем.
***
Па жыцці я бягу і бягу,
Я жыву, я яшчэ агнявая.
Бо бясконца, бясконца магу:
Мая станцыя “Маладая”.
Я бягу, і няма мне ўпынку,
Ды і ўсюды яшчэ паспяваю,
Не спяшаюся да прыпынку.
Мая станцыя “Удалая”.
Зноў бягу, а дарога цяжэй.
Хоць яшчэ, як магу, абганяю!
Ды прыпыначак быццам даўжэй?
Мая станцыя “Кальцавая”.
Я іду, вельмі доўга іду.
На зямлі ўсё не вечна – я знаю,
Шлях стары не знайду, не знайду…
Мая станцыя “Канцавая”.
***
Жыву даўно і эпілог чытаю
Сваіх і сцежак, і дарог,
Палын-трава не пахне раем,
Не зеляніць зямлю мурог.
Мой лёс як скрухай апавіты
І на ілбе маршчынкі ў журбе.
Цяпер ужо малітвай самавітай
Жыву і загаворваю сябе.
Згасае дзень – і зорка ўзыходзіць,
Як нейкі дальні невядомы гук,
А сэрца спакаення не знаходзіць,
Бы нешта выпусціла з рук.
І жыву нібы пасля крушэння,
А ў акно душы маёй даўно
Не спакой заходзіць – сутарэнне
І цяжэйшае з гадамі дно.
Я знаю: не паспела ўсё зрабіць,
Не зарабіла ні медаль, ні ордэн,
Усім старалася дарогу саступіць,
Пралік рабіла і ішла неасцярожна.
Заўсёды ўласны ела хлеб,
Жыла па мудрых запаветах:
Глядзець адкрыта ў белы свет
Нідзе нікому не пярэчыць.
Вечны боль
Мой светлы сон даўно забралі
І я не сню яго начамі.
Сны бачу поўныя адчаю,
З вачыма, поўнымі слязамі.
Няхай не судзяць строга людзі,
Няхай не думаюць, што можна па-другому,
Калі ад гора ўздыхаюць грудзі,
Калі не перажыць маркоту-стому.
Выпрабаванне найвышэйшай пробы
Ўжо колькі год вядома мне адной:
Даўно і песня не пяецца на прадвесні,
Даўно і болем патрывожаны спакой.
***
Мать мне в детстве не раз говорила:
Своего счастья каждый кузнец,
Не забудь: есть у жизни начало,
Не забудь: есть у жизни конец.
Есть дорога по жизни святая,
По которой почётно пройти,
Есть дорога по жизни кривая,
По которой бесчестно ползти.
На земле суд мирской и суд Божий
Властной правят над нами рукой,
Друг на друга они не похожи,
Лёд и пламень – закон их такой.
***
Да вечнасці хачу калісьці прытуліцца,
Адчуць палёгку ў нябеснай старане,
У зямным паклоне нізка нахіліцца,
Што пражыла адмеранае мне.
Што чэрпала вадзіцу з той крыніцы,
Якая раны загаўляла, боль гасіла ў сне.
А ў сэрца ўлівала той жывіцы,
Што светачам была ў маім акне.
Патухнуць зоркі на маім дасвецці,
На развітанне памахаўшы мне.
І настае прыпынак той на белым свеце,
Ніхто здавён якога не міне.
***
На чистый лист ложатся строки жизни,
Судьба тропой лежит у наших ног,
Немало впереди дорог
От самого начала и до тризны.
Какую выбрать, по какой пройти,
Чтоб не наделать непростительных ошибок,
Как правильно и честно крест свой пронести,
Не причиняя зла и никому не нанося обиды.
Увидеть тех, кто был когда-то не замечен,
И обогреть, кто лаской обделён,
Спасти того, кто пострадал от сплетен,
В печали был уединён.
Заплакать с тем, кто горем был убитый,
Порадоваться с тем, кто твёрдость духа проявил,
Кто человеком стал и по делам своим не был забытый,
Боролся с трудностями из последних сил.
Любить того, кто тебя любит,
Жалеть того, кто человек,
Приветствовать того, кто душу не загубит,
Кто жертвует собой в такой нелёгкий век.
Кто честный путь избрал
И был не понят,
Кто нёс судьбы своей нерадостный венец,
На трудном поле жизни не просил отбоя
И не свернул, пройдя его в конец.
Путь указать тому, кто заблудился,
И поддержать того, кто веру потерял,
Попридержать того, кто возгордился,
И руку протянуть, кто от людей отстал.
Благодарю тебя, судьба, что многое узнала,
Людей хороших, что в друзья взяла,
Что никогда покоя не искала,
Стремилась больше дать, чем для себя брала.
***
Зноў слоў цяжкія медзякі,
І думак горкія манеты,
І слёз салёных раўчукі
З жыццёвай песні, сэрцам спетай.
Праз мосцік сумлення на споведзь іду,
Мінулі цяпло і завеі.
Свой лёс на спатканне з Сусветам вяду,
З іскрыначнай позняй надзеі.
Душу ад страху ратаваць –
Маё нязменнае жаданне.
Жыцця хвілінку шанаваць,
Бы ўсмешку сонечнага рання.
Жніво прайшло – і ўжо не ранне,
І калі ты не так пражыў,
Табе не будзе апраўдання
Ні на зямлі, ні на крыжы.
***
Жыву і веру ў прадчуванні,
Як бездань страху мне яны.
Усё больш баюся развітанняў,
Трывожаць і трывожаць сны.
Былое непакоіць кожны дзень,
Што быў упарты і не верыў Богу,
Усё прабегла, як імклівы цень,
А ты яшчэ не завяршыў дарогу…
Сплываюць незаўважана гады,
І незаўважана канчаецца дарога,
Якая клікала ўдалячынь тады
І нас вяла ў людзі ад парога.
Дарога ў маладосць
Прайду па сваёй маладосці,
Праз той знаёмы перавулак,
Дзе спакаення мой прытулак,
І цішыня чакае ў госці.
Іду да маладосці ў госці,
Дзе непаўторны пачастунак,
Там рэдкай радасці гатунак
І больш шчымлівае шчэ штосці.
***
Хай нашы келіхі віна
На свяце за сталом сыйдуцца
І будуць выпіты да дна,
А душы светла засмяюцца.
Давайце свята святкаваць
І радавацца кожнаму імгненню,
Как верш жыццёвы рыфмаваць
Пра ўдачу, радасць і сумленне.
Дазвольце слова ціхае сказаць,
Душэўна-цёплае, як сонечны праменьчык.
Пра дождж грыбны і сенажаць,
Пра непатухлы ззяючы агеньчык.
***
Спяваю песню пра дабро і шчасце,
Спяваю песню пра квяцісты луг,
Пра сонца, месяц і пра нашы страсці,
Пра адгалосак пройдзенных душэўных мук.
Пра сад кахання і вясновы вецер,
Пра першы клейкі лісцік і асенні залаты,
Пра вечар і пра позняя дасвецце,
Пра памяць, што збалела ад слаты.
Не роўна свеціць сонца ўсім над краем,
А я жыву, так як магу:
Цябе гляжу, цябе аберагаю,
А вось сябе не берагу.
Мгновенье
Земная жизнь – одно мгновенье,
Как можно крепче за неё держись.
Умерь желанье, наберись терпенья,
Не опоздай, не торопись.
Земная жизнь – её немного,
Надеешься, летишь, идёшь.
Уж под уклон пошла дорога,
А ты ещё чего-то ждёшь.
И каждый день твой обозначен,
Не повторится никогда,
Цени хоть малую удачу –
И это важно иногда.
Дай Бог достойно мне дожить,
Доделать то, что не успела,
Остатки жизни близким посвятить,
И радоваться, что сумела.
То ли снегом и морозом веет,
То ли греет землю солнцем май:
Попроси у Господа терпенья
И дела земные продолжай.
Земная карусель
Тишина в природе, либо суета,
Где закон, а где не по закону
Жизнь идёт, течёт её река
По проверенному, заведённому канону.
Печаль и радость, радость и печаль
В магнитной связи в мире – это знаем.
И как ни трудно жить,
Но всё же смотришь вдаль:
Ведь правит нами карусель земная.
Не ошибись решение принять,
Зависит от него чрезмерно много,
Старайся больше дать, чем взять,
Не суетись: зависит всё от Бога.
***
Няўмольны час адмерыў нам нямнога,
Няўмольны час не думае пра нас,
І хоць к канцу жыццёвая дарога
І ты змарыўся, ды яшчэ не згас.
Не згаслі яшчэ мары і імгненні ,
А іх нямала ў жыцці тваім.
Цані працягласць і цані імгненні,
Жыві ўмела, даражы ўсім.
Старайся ў час знайсці сваю дарогу,
Старайся правільна па ёй ісці,
Пражыць сваё, адмеранае Богам,
Расчараванне каб пад старасць не знайсці.
Беларусь мая…
***
Озёрная страна – ты наша Беларусь.
С тобой навеки связана я сердцем.
Любимая моя, тобою я горжусь
И никаким не выдам иноверцам.
Невидимая нить связала нас навек
Как родовая связывает пуповина
Ты родина моя, а я твой человек
И без тебя я не могу отныне.
***
Азёры сінявокія – вы вочы Беларусі,
Прыгожыя, зялёныя лясы…
Краіна ненаглядная – табой я ганаруся
Любой парой і ва ўсе часы.
Куды б шляхі далёкія мяне не заклікалі,-
Ты ў сэрцы застаешся назаўжды.
І думкі нашы, мары… І дзе б мы не блукалі, -
Заўсёды мы вяртаемся сюды.
Музыка дажджу
Зацінькаў сакавік
А за акном зацінькаў сакавік,
Зноў сонца мкнецца расхінуць аблокі.
І кожны год да гэтага прывык,
Калі зямля пускае свае сокі.
Зноў у паветры музыка вясны,
Зноў дожджык пра зямлю паклапаціўся,
Праз залацінку тоненькай струны
На Божы свет святлом дабра праліўся.
Спявае сонца песні ва ўнісон
З зямлёй і небам радасным дуэтам.
У актаве ж сонца – сем сваіх акон,
Гараць яны вясельным, яркім светам.
Жыццё адродзіцца і ўдалеч пойдзе.
Ці сумаваць, ці песні-гімны пець?
І ты сваё, напэўна, хутка знойдзеш,
Калі за зоркамі ўслед ляцець.
Гімн вясны
Пяе куст бэзу салаўём
І майскай квеценню пахучай,
Ноч – месяцам і ліхтаром,
А неба – і дажджом і тучай.
Зноў закружыла на зямлі
Вясна, як свята ў рытме танца.
Прыход яе нам шанц далі
Любіць, і жыць, і захапляцца.
Квяцісты дол – жыцця іскрынка,
Пах красак вабных ля ракі.
На ёй - бялюткая хусцінка
І траў празрысты малахіт.
Жаданне жыць вясна народзіць.
Яе прывабны краявід
Святточны карагод заводзіць,
У ім і чырвань, і блакіт.
Ступае восень па зямлі
Гаспадарыня-восень ідзе,
Лета-казка губляе ўборы,
Не імжыць серабро на вадзе,
Не купаюцца ў возеры зоры.
Дождж асенні часцей і часцей
Зазірае без спросу ў госці,
Ну, а мы спадзяёмся яшчэ
Келіх летняй глынуць прыгажосці.
І на момант здаецца ізноў,
Як зара каснікі расплятае,
Як загадкавы пах туманоў
Над прыціхлай ракой уздыхае.
Дзе падзеліся кветкі і смех,
Шчэбет ластавак, клёкат бусліны,
Свежай раніцай сонца ўсмех,
Над балотам сігнал жураўліны.
Нейкі жаль ахінае душу.
Усеабдымная скрозь адзінота…
Як магу, смутак так і глушу
У адыходзячым звоне лістоты.
Не здымае дарога з плячэй
Годы нашы – цяжкое багацце,
Нібы ветрык падзьмуў сухавей
І прыпомніў і гора, і шчасце.
Музыка дажджу
Арліцай хмарка неба абняла,
І дожджык сыпануў гарэзліва-гуплівы
На лес, на пожню, на дарогу да сяла,
На вішні, яблыні і слівы.
Зямелька мыцца зноўку пачала,
Што так даўно дажджу чакала,
Густая ж музыка яго
Прыветна, светла загучала.
Зноў засмяюцца бульба і жыты,
І заіграе пахам луг мядовы,
І ты, як быццам, і не ты,
Бы нарадзіўся ў кашулі новай.
***
Шапоча трава пры дарозе,
Адвечную песню пяе,
Ёй толькі чакаць і праводзіць –
Дарога ж у руху жыве.
Жаўцее трава пры дарозе,
У вечнай турбоце снуе:
То ёй сустракаць, то праводзіць
Такая ўжо доля яе.
Знікае трава пры дарозе,
Марознай зімой не пяе,
Чакае вясну на парозе
І зноў у чаканні жыве.
Прырода правы падзяліла,
Узважыла, як чалавек:
Адзін мае рух, мае сілу –
Другі ж у чаканні ўвесь век.
Вясенняя казка
Тоне месяц у затоне,
Разліваецца рака,
Водар красак вецер гоніць,
Камароў зноў талака.
Бель рассыпала чаромха,
Свае косы распляла,
Лотаць – кветка чарадзейка
Ля вады скрозь зацвіла.
А салоўка не змаўкае,
Свае трэлі раздае,
Першы лета пачынае,
Бы экзамен так здае.
Прыгажосць вакол такая,
Люба, дорага зірнуць,
Сэрца ж мару напявае
Ў сны прарочыя нырнуць.
***
Опять весна, опять меняется природа
И оживает то, что будто и не жило.
Бывает, светит солнце, а бывает – непогода,
Но всё-таки тепло вливает радостную силу.
Согрей теплом меня, весна,
И успокой израненную душу,
И пусть, как в юности, мне будет не до сна,
Но не дай Бог с печалью тишину ночную слушать.
Поговори со мной, весна,
Утешь, как можешь, новизной прихода,
Когда рождается и вновь поёт природа
И боль твоя как будто не слышна.
Я не адна, а мы ўдвух…
***
Я не адна, а мы ўдвух
Ідзем, узяўшыся за рукі,
Цяпла агеньчык не патух,
Для блізкіх душ няма разлукі.
І золкім вечарам з табой,
І сіняй ноччу салаўінай,
Зімой марознаю з журбой,
І летам цёплым жураўліным.
Вісіць падкова на дзвярах,
І шчасце зычыць свежы вецер,
Няхай яшчэ нас маніць шлях
І не растанні, а сустрэчы.
Даўно на скроных сівізна.
Ляжыць яна не без прычыны.
Не так даўно была вясна –
Цяпер жа толькі ўспаміны.
***
На губах тваіх сунічны сок,
А ў вачах тваіх блакіт азёрны,
І абдымак твой, як сонца спёк,
І ласкавых слоў ручай праворны.
Ты ў абдымкі мяне апрані
І зашклі вокны белаю дымкай.
Ночы светлыя, светлыя дні,
Жыць бы толькі тваёю падтрымкай.
***
Як падарунак, мне твая ўсмешка,
І, як шчаслівы лёс, прызнанне ў любві,
Як стужкі ў валасах, расквечаныя сцежкі,
Што нас у маладосці на жыццё звялі.
Усё было жаданым і прыгожым,
А ў памяці – бялюткія сады,
Зямля здавалася нам раем Божым,
Як быў шчаслівы ты і малады.
Было лёгка ісці па жыццёваму полю,
Адчуваць цеплыню тваёй моцнай рукі.
Спадзявацца на толькі шчаслівую долю
І спяваць сваю песню ў чатыры радкі.
Абдымі, пацалуй, прыхіні на хвіліну:
Зноў хачу акунуцца ў сусвет дабрыні.
Сваёй ласкай сагрэй, удыхні моц і сілу
І ў вочы мае, як вясной, зазірні.
***
Душа ці зорка свеціцца ўгары,
Бо там адно пякельнае маўчанне,
Там мудры Бог дыктуе нам правы,
Мы адчуваем струн яго гучанне.
Там нашы душы, узяўшыся за рукі,
У маўчанні водзяць карагод,
Для нашых сэрцаў там няма разлукі
За векам век, за годам год.
Там рой пчаліны зор іскрыстых
У вечнай сувязі з зямлёй
Пануе ў роднасці і згодзе,
Як ніць паміж табой і мной.
Олегу
Уж давно мы с тобой постарели,
И весна не придёт к нам с тобой,
Улетели, отпели качели,
Унося нашу юность с собой.
Наша осень теперь уж седая,
И зима на пороге стоит,
Наша радость теперь не такая,
Ярким маем в окно не стучит.
Жизнь спешит и назад не вернётся
В те поля, где душица цветёт,
Но удача пускай улыбнётся,
А надежда пусть в сердце живёт.
Ты подставь мне плечо, когда плачу,
Ты утешить меня поспеши,
Ну, а я разделю ту удачу,
Что тебе в утешенье души.
На маёй Радзіме ясназорай
Незваротнае
Адзінокая вёска мая
Зажурыла мне вочы слязою,
Не вярнуся туды болей я,
Аддаюцца ўспаміны тугою.
Там, дзе воблакі ціхай душы,
Дзе паніклыя ліпы і клёны,
Дзе падворак стаіць у цішы,
Ды акенцы дзяцінствам зашклёны.
Там вясёлка вісіць, як вянок,
На каньку адбудованай хаты.
Там кахання шчымлівы званок,
Дарагія магілы і страты.
Абрываюцца з дрэва лісты,
З іх сатканы наш вобраз далёкі,
Дзе маленства пачатак, дзе ты,
І нясмелыя першыя крокі.
***
Заплакала осень унылым дождём
И сердце печально заныло:
Вернуться б в то время,
Где всё нипочём,
Где удаль, где радость, где сила.
Где папа и мама,
Их ласковый взгляд,
Тепло, оберег и защита.
Где ты был счастливым,
Душевно богат,
Удачей из радости сшитой.
Где ты был уверен,
Что всё покоришь,
Что сладишь с любой неудачей,
И недуг любой, не боясь, победишь,
И горькой слезой не заплачешь.
Заплакала осень унылым дождём,
И сердце печально заныло,
Когда вспоминаешь родительский дом
И всё, что с ним связано было.
На маёй Радзіме ясназорай
На маёй Радзіме ясназорай
Месяц адбіваецца ў расе,
Вецер ласку дорыць кветкам-непакорам,
Не перацвітуць сады ніяк усе.
Сонца за акном святкуе лета,
Колеры вясёлка рассыпае па зямлі,
Шматгалоссем птушак лес адзеты,
Што красу і сілу людзям у пасаг далі.
У дзяцінства-царства ў думках прабяруся,
Тут зацішна, добра, міла мне,
Усё часцей у думках тут і застаюся:
Так душы маёй лагодней і цяплей.
Святло хай душы азарае…
***
Крыштальны звон хай кожны з нас пачуе,
А новы год хай непрыемнасці загладзіць,
Няхай памірыць, застрахуе ад нягод,
Грахі даруе і парадзіць –
На тое ён і Новы год.
Хай сэрца з сэрцам у каханні зводзіць,
Надзею ўсім на шчасце падае,
І думкі новыя для кожнага народзіць,
І песню радасці для кожнага спяе.
Хай крыўды дараваць усім дапамагае,
Як менш прыносіць клопату, турбот,
Удачу хай нясе, цяплом нас атуляе –
На тое ён і Новы год.
Здароўе не пагоршыць, сілы не бракуе,
А шчасце будзе цераз край,
Крыштальны звон хай кожны з нас пачуе,
А ў сям’і паселіць вечны май.
Святло хай душы азарае
Раство Хрыстова на парозе,
Нясе прытулак светлых дум,
Вядзе нас па жыцці, нам свеціць у дарозе,
Адводзіць і бяду, і сум.
Папросім міласэрнасці ў Бога,
Як нашы продкі многа год назад,
Задумаемся каля вечнага парога,
Каб менш рабіць памылак, горкіх страт.
На значку ў небе адгукнёмся,
Абыдзем мітусню пустую, звад,
А да пакрыўджанага тварам павярнёмся,
Як друг сардэчны, ці то шчыры брат.
Хай Бог над светам уладарыць
І келіх шчасця ўсім нясе.
Чуллівасць і дабро ўсюды гаспадараць,
Яго падтрымку хай пачуюць усе.
Пажаданне на Вялікдзень
Добры дзень вам, добры людзі!
Хай жыццё ў радасць будзе,
Хай збавіцель нас шкадуе,
Лодкаю жыцця вяслуе.
Хай бясконца свеціць сонца
У ваша роднае аконца
Ад нягод аберагае,
Вёсны разам сустракае,
Хай сваім крылом атуліць,
Як свайго сынка матуля.
Памяці Максіма Танка
Шумяць нарачанскія сосны
Пра вечар і ціхі, і росны,
І сум-успамін навяваюць
Азёрныя срэбныя хвалі.
Пра Нарач – дзіцё акіяна,
Пра хлеб, нашу песню і мову,
І матчыну ласку святую,
І бацькавы строгія словы.
Пра тыя незабыўныя мясціны,
Пра рэчку і грыбныя баравіны,
Пра вёску Пількаўшчыну, дарагую хату,
Што калыханкаю і казкаю багата.
Пра стол, дзе хлеб заўсёды свежы,
А на шастку – цыбулі вязка,
Пра кут чырвоны, дзе рушнік з абразам,
І словы запрашэння «калі ласка».
Тут «мой хлеб надзённы» нараджаўся
І «лісткі каляндара» пачатак бралі,
Што ў «Дарогу, закалыханую жытам»,
За парог бацькоўскі выпраўлялі.