Ад рэдакцыi партала «Разам з Расiяй»: прапануем чытачам мала вядомы верш нашага славутага паэта пра жыццё заходнiх беларусаў у панскай Польшчы.
Максiм Танк
У нас iначай…
У нас iначай, як у Iспанii,
I не такая iнквiзiцыя,
I забурэннi, як у Германii,
Гуманiтарна душыць палiцыя.
I справядлiвасць у нас панская,
На нашых, на «усходнiх крэсах»;
У нас апека акупанцкая,
Кайданы, краты – шлях прагрэсу.
У нас генiяльнае кiраўнiцтва:
Паны, банкiры i слугi бога;
У нас магутны ўздым будаўнiцтва
Касцёлаў, шыбенiц i астрогаў.
Таму адносiмся мы з пашанай
Да ўсiх паноў, да ўсiх дабрадзеяў.
Пятлю iм круцiм з лык канапляных,
Якую хутка на iх надзенем.
1935г.
Фото с сайта mfa.gov.by
Комментарии
Комментариев пока нет