Наш калумніст, гісторык і дэпутат тлумачыць, чаму альтэрнатыўная сімволіка, якая ўжо стала сінонімам несанкцыянаваных пратэстных акцый, выклікае пачуццё смутку, а не патрыятызму.
Ігар Марзалюк, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі:
І сцяг, і герб – гэта больш, чым малюнкі. Што за імі стаіць, якія сэнсы? Кожны сімвал мае сваю гісторыю. Яна, як вядома, бывае рознай. Сёння мы пагаворым пра бела-чырвона-белы сцяг – гэта актуальна, пагадзіцеся. Ці сапраўды, што ён спрадвечны беларускі сімвал, а яго выкарыстанне сягае ў глыбіню стагоддзяў?
Давайце высветлім, што ў гэтым праўда, а дзе – мана.
Міф першы. Бела-чырвона-белы сцяг нібыта ўзнік ад акрываўленай павязкі князя, якая і стала першым сцягам, пад якім князь павеў вояў у бітву. Такая легенда ёсць, але не ў беларускім, а ў аўстрыйскім фальклоры, адкуль і была запазычана беларускімі адраджэнцамі ў пачатку 90-х гадоў XX стагоддзя.
Тэзісна: сцягі, харугвы, якія выкарыстоўваліся і ў Полацкім княстве, і ў Вялікім Княстве Літоўскім, мелі чырвоны колер. Таму заява былога міністра культуры спадара Латушкі пра тое, што бела-чырвона-белы сцяг – гэта сцяг ВКЛ, хлусня і неўдства. І пры Грунвальдзе, і ў бітве пад Оршай, і на працягу ўсяго свайго існавання войска Вялікага Княства Літоўскага выкарыстоўвала чырвоныя сцягі. З аднаго боку – Пагоня, з другога – Багародзіца. Так было заўсёды.
Сцягам Рэчы Паспалітай быў, як вядома, чырвона-бела-чырвоны сцяг.
Паўстанцы Каліноўскага таксама не выкарыстоўвалі такога сімвала, іх сцяг – бела-чырвоны. На чырвонай паласе блакітны шчыт з польскім арлом, на белай – такі самы шчыт з Пагоняй.
Такім чынам, няма ніводнага бясспрэчнага сведчання аб выкарыстанні бела-чырвона-белага сцяга да 1917 года. Самы старажытны праект беларускага нацыянальнага сцяга ўвогуле быў абсалютна іншы.
Комментарии
Комментариев пока нет