У Цюмені — талака

« Назад

У Цюмені — талака 07.09.2019 14:36

У беларускіх вёсках па гэты час жыве талака — як спрадвечная традыцыя разам рабіць цяжкую працу: будаваць хату, капаць бульбу, нарыхтоўваць сена… І ў святы продкі нашыя былі разам. Падобныя звычаі беларусы-самаходы захавалі ў Сібіры, дзе суровыя ўмовы жыцця патрабуюць супольных дзеянняў. Цяпер жа ёсць у нас і ў горадзе такая талака: некалькі грамадскіх суполак паядноўваюць намаганні, каб на высокім узроўні правесці значныя імпрэзы — каб усё прайшло як мае быць, душу грэла. Да таго ж не лішнім бывае й добры прыклад іншым паказаць.

Як правіла, часта ў супрацы найстарэйшая Цюменьская абласная грамадская арганізацыя “Нацыянальна-культурнае таварыства «Аўтаномія Беларусь»” (ёй цяпер кіруе Марыя Піскун), аддзел беларускай культуры Дома нацыянальных культур “Строитель” на чале з Юліяй Чарапанавай. Далучаецца да талакі нядаўна створаная Рэгіянальная грамадская арганізацыя “Нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў Цюменьскай вобласці” (выканаўчы дырэктар Сяргей Сцяцкевіч). Актыўна падключаюцца да розных праектаў Ганаровы генеральны консул Беларусі ў Цюмені Уладзімір Шугля і начальнік аддзела Камітэта па справах нацыянальнасцяў абласной дзяржадміністрацыі Сяргей Яфімчык.

А цяпер — канкрэтныя прыклады такой супрацы.

slv005399
У цэнтры — Ганаровы генконсул Беларусі ў Цюмені Уладзімір Шугля, злева — старшыня навуковага камітэта кангрэса Вадзім Кузняцоў з лекарамі-кардыёлагамі з беларускай дэлегацыі на Форуме

У маі, напярэдадні Дня Перамогі, актывісты дыяспары Клаўдзія Зуева, Сяргей Сцяцкевіч і Таццяна Мецелева наведалі дома беларусаў-удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, былых вязняў канцлагераў, працаўнікоў тылу. Праходзіла патрыятычная акцыя “Ветэраны жывуць побач” — іх віншавалі са святам, уручалі падарункі, слухалі, запісвалі ўспаміны пра ваенную пару. Ніхто не быў забыты: спісы ветэранаў ёсць у нас, як і тых, хто 75 гадоў таму вызваляў Беларусь. Лашчыла слых валанцёраў, калі трапляліся беларускія слоўцы ў гаворцы Соф’і Пятроўны Саковіч, Алены Дзмітраўны Лебедзевай, Ганны Паўлаўны Башарымавай. Хвалюючай атрымалася сустрэча з Сяргеем Сцяпанавічам Кочкіным: сібірак, якому ўжо 102 гады, аказваецца, вызваляў Мінск у 1944‑м! Ён успамінаў родную нашу Беларусь, з цяжкасцю стрымліваючы хваляванне. Бо зямля беларуская тады вызваліцелям нагадвала выпаленае поле. Ветэран гаварыў стоячы, не прысеў нават. На сустрэчы быў і памочнік консула Аляксей Уладзіміравіч Шугля.

А 9 Мая ладзілі мы святочны канцэрт з удзелам запрошаных калектываў і мастацкіх ансамбляў дыяспары. Быў арганізаваны транспарт: прывозілі ветэранаў на канцэрт. Для гасцей працавала выстава-дэгустацыя страў нацыянальнай кухні. Каб лепш пазнаёміць іх з традыцыямі, паказаць адметную культуру беларусаў, мы распавялі пра самыя папулярныя стравы беларускай кухні, да таго ж далі магчымасць іх прадэгуставаць. Каштоўны досвед!

Напрыканцы мая ў Цюмені праходзіў X Міжнародны кангрэс “Кардыялогія на скрыжаванні навук”, у якім бралі ўдзел і вядучыя вучоныя Беларусі. Важнай падзеяй форуму сталі Дні беларускай кардыялогіі, якія прайшлі ўпершыню. На пленарным пасяджэнні выступаў акадэмік, доктар навук, прафесар Юры Астроўскі, які выконваў першыя трансплантацыі сэрца ў Беларусі. З беларускімі вучонымі сустракаўся консул Уладзімір Шугля. Ён гаварыў пра вялікую ролю медыкаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Былі на сустрэчы кіраўнікі беларускіх суполак, а гурты “Спадчына” і “Лянок” душэўна праспявалі для гасцей беларускую “Лявоніху”, і не толькі. Уладзімір Шугля на сустрэчы казаў пра архіепіскапа-хірурга Свяціцеля Луку Война-Ясянецкага, які выратаваў жыцці тысячам салдат. (Дарэчы, родавыя карані ў святога — беларускія: з вёскі Ясянец, якая цяпер у Баранавіцкім раёне, на Брэстчыне. — Рэд.). Уладзімір Фёдаравіч прыводзіў мудрыя разважанні архіепіскапа-хірурга: “Тры рэчы вызначаюць чалавека: праца, сумленнасць, дасягненні. Тры рэчы ў жыцці ніколі не надзейныя: улада, вязенне, дабрабыт. Тры рэчы ў жыцці найбольш каштоўныя: любоў, перакананні, здароўе”.

12 чэрвеня, у Дзень Расіі, беларусы вобласці паўдзельнічалі ў абласным фестывалі “Мост дружбы”. Як заўжды, зладзілі наш падворак, частавалі гасцей традыцыйнымі беларускімі стравамі, спявалі народныя песні, вадзілі карагоды. Фестываль штогод праходзіць у цэнтры Цюмені, на Цвятным бульвары. Губернатар з камандай паплечнікаў, кіраўнікамі дыяспар наведваюць падворкі, ёсць магчымасць бліжэй пазнаёміцца з прадстаўнікамі розных культур, пагаварыць па-свойску, зрабіць фота на памяць. На фестываль прыехалі: з райцэнтра Вікулава — народны фальклорна-этнаграфічны гурт “Вячоркі”, з сяла Дзясятава Ішымскага раёна — народны гурт “Жывіца”, з Новобярозаўкі Арамашаўскага раёна — вакальны ансамбль “Бярозка”. Былі й цюменьцы: народны ансамбль беларускай песні “Лянок”, народны маладзёжны ансамбль “Палессе”, сямейны вакальны ансамбль “Спадчына”. Выставу работ дэкаратыўна-прыкладной творчасці прадставілі Наталля Габрусь і Валянціна Красікава. Майстар-клас па пляценні давала Марыя Падкарытава, і быў яшчэ майстар-клас “Танцуем польку беларускую” ад Клаўдзіі Зуевай ды акампаніятара Аляксандра Вахнічава. Усе калектывы паўдзельнічалі ў заключным святочным канцэрце: гучалі там песні на розных мовах.

У ліпені, вядома ж, адзначалі мы 75‑годдзе Вызвалення Беларусі, Дзень Незалежнасці. Урачыстасць ладзілі ў ДНК “Строитель”. Поўная зала! І — атмасфера вялікай роднасці, шчырасці, душэўнай цёплыні. Са слязамі на вачах, з заміраннем сэрца. Дэпутаты абласной думы, прадстаўнікі адміністрацыі, ветэраны віншавалі беларусаў з вялікім святам. Віктар Рэйн ад імя абласнога дэпутацкага корпуса падкрэсліў, што гэтае свята — “скрэпа між нашымі краінамі”, што беларусы — “сябры з асобаю пробаю” ды падзякаваў беларусам, што мы ёсць на зямлі Цюменьскай. Мікалай Сапега зачытаў віншаванне консула Уладзіміра Шуглі. Лётчык грамадзянскай авіяцыі, Герой Расіі, падпалкоўнік ВПС у адстаўцы Уладзімір Шарпатаў даў наказ: “Ніколі не забывайце пра вайну!”. На сцэне былі сцягі дзвюх дзяржаў, дэманстраваліся кадры кінахронікі. Кранальна пачалі ўрачыстасць Таццяна Мецелева і Сяргей Сцяцкевіч — і настроілі ўсіх на праяву шчырых патрыятычных пачуццяў.

Канцэртная праграма была, як заўсёды, разнастайнай, кранальнай, сугучнай тэме. Тры сівыя былыя сувораўцы, цяпер палкоўнікі ў запасе, выканалі песню “Апошні бой”. Яны ўспаміналі пасляваенны Мінск, гаварылі, што радасць за Перамогу будзе вечнай. Разам з любімымі ансамблямі “Спадчына”, “Лянок”, “Палессе” з’явіліся на святочнай сцэне новыя ўдзельнікі: дзеці, дзіцячыя гурты. Вучань школы-студыі музычнай творчасці “ІMAGESE” Захар Вікулаў, напрыклад, упершыню выступаў перад шматлікай аўдыторыяй. Атрымалася кранальна, пранікліва, і гледачы адгукнуліся бурнымі авацыямі. Пераемнасць пакаленняў адбылася. Ветэран вайны, беларус Павел Васілевіч Нікіцін, у кіцелі з шматлікімі медалямі, звярнуўся да ўсіх з пажаданнем: беражыце мір, абараняйце Радзіму!

А 6 ліпеня беларусы святкавалі Дзень Івана Купалы (так называюць свята ў Сібіры) ў глыбінцы: з супляменнікамі з сяла Навалокці — гэта Ішымскі раён. Дождж, праўда, не пускаў на вуліцу, але сцэнар свята быў складзены так умела й цікава, што ў сельскім Цэнтры культуры й вольнага часу прайшло “купанне”, конкурс русалак, і нават праз “вогнішча” скакалі. Усяляк стваралася атмасфера магічнай Купальскай ночы. Былі вянкі, карагоды, загадвалі жаданні, гулялі ў Купальскія гульні, спявалі беларускія песні… Сяльчане актыўна далучыліся да свята, знаёміліся з даўнімі беларускімі традыцыямі, што вельмі важна: сяло заснавалі беларусы-самаходы. Падтрымлівалі “агонь” Таццяна Мецелева (вядучая, рэжысёр, сцэнарыст), Марыя Піскун і гурт “Лянок”. Яго кіраўніца Клаўдзія Зуева падарыла навалокцеўцам запісаны гуртом кампакт-дыск з беларускімі песнямі, томік вершаў Уладзіміра Шуглі. Цюменьцы стварылі чароўную канцэртна-гульнявую праграму з удзелам і салістаў “Лянка”, і дуэтаў: спявалі Марыя і Мікалай Піскуны (а потым было і трыа з іх унучкай Машай), Святлана і Сяргей Яфімчыкі, Таццяна Мецелева і Сяргей Сцяцкевіч. Спявалі сола Аляксандр Вахнічаў, Алена Гардубей, Святлана Фёдарава — і яна ж у адной сцэнцы выконвала ролю Вадзяніка.

Варта згадаць: 6 чэрвеня было й 153‑годдзе ўтварэння беларускай вёскі Навалокці. Ёсць надзея, што там утворыцца беларуская грамадская суполка і ўвойдзе ў склад абласной аўтаноміі. Актывісты з Цюмені гатовыя дапамагчы энтузіястам, а талентаў у вёсцы хапае. Знаходзяць беларусы адзін аднаго!

Напрыканцы ліпеня Цюмень адзначала Дзень горада, якому споўнілася 433 гады. Беларускія калектывы ўдзельнічалі ў гэтым свяце. Рыхтуюцца цяпер упершыню правесці свята Багач, якое па абрадах нагадвае беларускія Дажынкі. Задумы пакуль у сакрэце. Але мы не сумняваемся: калі працаваць дружнаю талакою, як і належыць беларусам, то ўсё пройдзе як мае быць.

Людміла Бакланава, г. Цюмень, zviazda.by


Комментарии


Комментариев пока нет

Добавить комментарий *Имя:


*E-mail:


*Комментарий:


Последние новости
все новости
03.05.25

Белорусскими беглыми при активном участии потомков полицаев и предателей, осевших за рубежом, предполагается возложить вину за геноцид белорусского населения фашистами в годы Великой Отечественной войны не на фашистов, а …на правительство СССР и партизанское движение, создав миф, во многом аналогичный мифу об украинском «голодоморе». Как и в случае с Украиной, в Белоруссии, основываясь на реальных фактах, данными силами, поддерживаемыми из-за рубежа, предполагается полностью изменить общественную оценку произошедшего. Стратегической целью всего этого является воспитание ненависти к России, к русскому народу, срыв интеграционных процессов в рамках Союзного государства России и Белоруссии, как и Евразийского Экономического Союза.

03.05.25

Взятие Берлина  было убедительным свидетельством превосходства советского военного искусства над искусством гитлеровской армии. Подготовленная в кратчайшие сроки и в исключительно сложных условиях Берлинская операция завершилась полным разгромом и уничтожением мощной группировки врага в невиданно короткий срок – всего за 17 дней. Отмечая это, маршал Советского Союза А. М. Василевский много лет спустя писал: «Темпы подготовки и осуществления завершающих операций свидетельствуют о том, что советская военная экономика и Вооруженные Силы достигли в 1945 году такого уровня, который и позволил сделать то, что ранее показалось бы чудом».

03.05.25

В условиях глобального, общепланетарного кризиса проблема социального прогресса становится проблемой выживания самого человечества. Как подчеркивается в Докладах Программы развития ООН сегодня ясно одно: «развитее, увековечивающее современное неравенство не только не является устойчивым, но и нет смысла сохранять его». Итак, объективная логика философско-исторического процесса подводит человечество к идее справедливого общественного устройства в современном мире. А эта идея и есть идея социализма в общепланетарном масштабе.

02.05.25

23-24 апреля боевые действия на всех направлениях приняли особенно ожесточенный характер. Хотя темпы продвижения советских войск несколько снизились, противнику не удалось остановить их наступление. Замысел немецкого командования по предотвращению окружения и расчленения, шедшей на помощь Берлину группировки гитлеровских войск, был сорван.

30.04.25

Великая Отечественная война была не просто военным столкновением между союзами соперничающих государств. Это была величайшая в истории битва не на жизнь, а на смерть между человеколюбием и человеконенавистничеством, Добром и Злом, Светом и Тьмой. Это была непримиримая схватка между свободолюбивыми народами Русского мира и черной нацистской Европой с бесноватым фюрером во главе. И последней точкой в этом небывалом четырехлетнем сражении стала битва за столицу «тысячелетнего» рейха - Берлин.

Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru