« Назад 17.06.2017 13:35 Ганна Каралюк: Быць Чалавекам ДУА СШ №25 г.Брэста, 5А клас У 2016 годзе споўнілацца 75 гадоў з пачатку Вялікай Айчыннай вайны – найвялікшай трагедыі ў гісторыі нашай краіны. Усе ведаюць, колькі бед прынесла яна людзям:загінуў кожны трэці жыхар краіны,тысячы знявечаных, асірацелых, было спалена больш за 9200 вёсак, каля 400 тысяч жыхароў было вывезена на катаржныя работы і рабства ў Германію... Кожны другі з іх не вярнуўся на Радзіму – памер ад хваробы, цяжкай працы або быў забіты за нежаданне стаць рабом. Немцы называлі іх «остайбартер»,ці ўсходнія рабочыя. Гэтыя людзі не трымалі ў руках зброі, але смерць была таксама ўвесь час побач, як і ў франтавікоў. Перамагчы для іх азначала толькі адно-выжыць і застацца Чалавекам. А зрабіць гэта было няпроста. Маю прабабулю Горбач АляксандруІванаўну немцы забралі ў Германію шаснаццацігадовай. Везлі іх у брудных таварных вагонах.Зрэдку на невялікіх станцыях давалі хлеб і ваду.Ехалі доўга,здавалася,што дарога ніколі не скончыцца.Нарэшце прыехалі.На вакзале ўсіх пастроілі ў калону і пагналі праз горад у перасылачны пункт.Памылі ў лазні, правялі санапрацоўку нейкай смярдзючай вадкасцю. Спачатку трапіла прабабуля ў канцлагер, а потым на працу да фермера. Гаспадар быў добрым, шкадаваў яе. Працавала непадалёку ад горада Франкфурт-на Майне. Пазней прабабулю і другіх людзей вызвалілі англічане. Але адразу на Радзіму яна не трапіла, таму што ўсіх накіроўвалі ў лагеры, так званыя “фільтрацыі”. Там людзі знаходзіліся да тых пор, пакуль не прыходзіла вестка, што хоць нехта з радні быў жывым. Адначасова былых палонных агітавалі паехаць жыць у Францыю, Англію.Некаторыя згаджаліся, але прабабуля Аляксандра адмовілася. Ішоў час, звестак аб родных усё не было і не было. Прабабуляпайшлапрацаваць санітаркай у шпіталь у Польшчы.Прайшлі доўгія два гады, і толькі тады, у 1947 годзе, яна атрымала вестачку з Радзімы, што яе бацька жывы.Горка плакала ўся сям’я галоўнага ўрача шпіталя, калі яна ад’язджала дадому.Прывыклі ўсе да яе, палюбілі за выхаванасць, працалюбівасць і дружалюбнасць. З вялікай радасцю сустракалі прабабулю Аляксандру родныя. У 1950 годзе вярнуўся ў родную вёску Вялікая Гаць Івацэвіцкага раёна і мой прадзядуля Джэжора Васілій Малафеевіч,які ваяваў у Маньчжурыі, Ханкінголе. Удзельнічаў у вызваленні Будапешта. У 1952 годзе ён ажаніўся з Горбач Аляксандрай Іванаўнай,маёй прабабуляй. Пасля вяртання на Радзіму прабабуля Аляксандра доўгі час працавала ў калгасе рахункаводам, касірам. У вёсцы яе вельмі любілі і паважалі. А якія смачныя пірагі , пышкі ды пончыкі яна выпякала!Проста смаката! Я вельмі сумую па прабабулі, якая памерла тры гады назад. І буду заўсёды памятаць яе словы: “Галоўнае, каб з цябе быў Чалавек”. |