« Назад 29.03.2016 15:15 В Гродно объявлен набор в белорусскоязычные детсадовские группы
Кажа старшыня абласной рады Таварыства Беларускай мовы Алесь Крой: — Нам паведамілі, што на жаль на сённяшні дзень аніводнай заявы да бацькоў пакуль не паступіла, але калі апублікавалі на «Тваім стылі» інфармацыю пра магчымасць аддаць сваё дзіця ў беларускамоўную групу, дык адна з каментатаршаў сказала, што яна падавала заяву. Пакуль мы ведаем пра адну. Я папрасіў звязацца з намі, каб яна нам дала паралельную інфармацыю, каб мы ведалі, калі яна падавала заяву. Па пытаннях беларускага выхавання дашкольнікаў можна звяртацца ў аддзел адукацыі Ленінскага раёна. Гарадзенская суполка Таварыства Беларускай Мовы просіць бацькоў дасылаць інфармацыю пра свае заяўкі на электронны адрас ТБМ. У Кастрычніцкім раёне беларускіх дзіцячых групаў сёлета ў Гародні не было. Да бацькоў мясцовае Таварыства беларускай мовы напісала адмысловы зварот: «Калі вы сапраўды хочаце, каб вашыя дзеткі праз 10-15 гадоў (садок-школа) ведалі нароўні з расейскай і сваю, беларускую мову – вы маеце рэальную магчымасць гэта зрабіць, напісаўшы заяву ў беларускую групу д/с№45, ці №54. Рабіце так, як патрабуе ваша душа і сэрца. Мы ўсе розныя, таму і ўнікальныя! Самае галоўнае – пачынаць трэба з сябе, а не чакаць пакуль сусед гэты крок зробіць першым.»
Комментарии |
После многочисленных протестов населения белорусский президент вынужден был вмешаться и отменить решение министра.
В Могилеве решили проверить, готовы ли родители отдать своих детей в белорусско-язычные классы? Результат оказался плачевным. В единственном классе с белорусским языком обучения учится единственная ученица. Удивительно, что этот случай не занесен в Книгу рекордов Гиннеса.
Продолжение по ссылке: http://ruskline.ru/special_opinion/2015/09/gosdep_i_chernaya_sotnya_protiv_lukashenko/