САЙТ ОБЩЕСТВЕННЫХ ОРГАНИЗАЦИЙ РОССИЙСКИХ СООТЕЧЕСТВЕННИКОВ В РЕСПУБЛИКЕ БЕЛАРУСЬ
Адрес:
220030, г.Минск, ул.Революционная, 15А
Главная \ Жизнь организаций российских соотечественников в Белоруссии \ Алег Усціновіч: Я — не байкер, а матацыкліст!

Алег Усціновіч: Я — не байкер, а матацыкліст!

« Назад

Алег Усціновіч: Я — не байкер, а матацыкліст! 12.04.2018 20:53

Віцяблянін Алег Усціновіч на малой радзіме — у вёсцы Заазер'е Сенненскага раёна стварыў аграсядзібу Moto Rezervatіon. Ён арганізуе святы, на якія прыязджаюць госці з розных краін. Аднойчы да яго завіталі каля 2,5 тысячы чалавек.

Дарэчы, гаспадар не ўспрымае слова «байкер», бо нарадзіўся ў СССР, а тады такіх не было. Яго ведаюць многія матацыклісты. Для іх ён не Алег, а Лешы (у іх асяроддзі прынята звяртацца адзін да аднаго па мянушках). Нават мясцовыя дзеці з павагай клічуць яго так.

Напярэдадні пачатку чарговага байкерскага сезона карэспандэнт «Звязды» адправіўся ў Сенненскі раён, каб сустрэцца з актыўным і пазітыўным, неардынарным чалавекам.

Алег усталяваў памятны знак, прысвечаны танкавай бітве пад Сянном, дапамог у здымках расійска-беларускага кінафільма, прысвечанага мясцінам, звязаным з вайной. Заўсёды з радасцю дапамагае дзецям-выхаванцам з інтэрнатаў. А яшчэ ён загартоўваецца, стварае аўтарскія сувеніры, плануе вырабляць крафтавае піва.

Працягвае бацькаву справу

Алег нарадзіўся ў 1970-м у Сянне. Перыядычна жартуе з свайго ўзросту. Маўляў, стары ўжо. Пры гэтым ён у выдатнай спартыўнай форме, зімой любіць «купацца» ў снезе, абліваецца халоднай вадой, можа спаць нават на вуліцы. Сказаў, што з дзяцінства ў яго быў добры прыклад, як весці здаровы лад жыцця.

— Мой бацька Яўген Мікітавіч Усціновіч быў заслужаным трэнерам Беларусі па біятлоне. У Сенненскім раёне выхаваў знакамітых спартсменаў, у тым ліку і алімпійцаў. На жаль, ён памёр ад цяжкай хваробы. Дарэчы, гэта ён прывіў мне любоў да Радзімы. Вельмі цікавіўся гісторыяй ваенных падзей. Перапісваўся з супрацоўнікамі архіваў, ваеннымі. Тата стаў ініцыятарам устанаўлення ў райцэнтры на п'едэстал танка, — расказвае суразмоўнік.

Устинович

Калі мужчына дажываў апошнія дні, Алег паабяцаў яму, што працягне яго справу. І робіць гэта. Яму дапамагае яго старэйшы брат. Ёсць надзея, што і сын Ян, якому ўжо 22 гады, калі-небудзь таксама працягне тое, што распачалі бацька і дзед.

— Пастаўлю памятныя знакі, прысвечаныя памяці нашых воінаў, з усіх напрамкаў, што вядуць у райцэнтр. Першы ўжо ёсць, ён нагадвае пра падзеі танкавай бітвы, што адбыліся ў гэтых мясцінах. Некаторыя даследчыкі сцвярджаюць, што па маштабах яна была большай, чым вядомая ўсім Курская. Наверсе каменя частка гусеніцы чырвонаармейскага цяжкага танка. Тата мне расказваў, што яшчэ да канца 1950-х у палях было шмат пакінутай танкавай тэхнікі: нашай і нямецкай, — паказвае мне помнік.

Неабходны... два слупы

Калі мы пад'ехалі да сядзібы MotoRezervatіon у вёсцы Заазер'е, сярод іншага кінулася ў вочы аб'ява на агароджы, што тут частуюць бясплатна кавай тых, хто прыехаў на двух колах. У незвычайнай сядзібе за «дзякуй» матацыклістам дапамагаюць, калі нешта здарылася ў дарозе.

11-4_4

— Гэта — закон для матацыклістаў — дапамагаць адзін аднаму. Так было, ёсць і будзе. Я, дарэчы, быў лідарам першага віцебскага матацыклетнага клуба «Жалезны крумкач». На сёння кірую філіялам аднаго з расійскіх, — працягвае суразмоўнік.

Паказаў пляцоўку, дзе праводзяцца розныя фэсты. А наконт меркавання, што арганізоўваць іх вельмі прыбытковая справа, адзначыў, — зусім наадварот.

Як растлумачыў суразмоўнік, каб запрасіць музыкантаў, рок-калектывы, майстроў вогненных шоу, трэба нядрэнна патраціцца. А хай і білеты за ўваход гледачы купляюць, але заробленыя грошы не пакрываюць выдаткі.

У MotoRezervatіon сярод іншага арганізуюць мотапікнік, прысвечаны Дню Перамогі. У праграме мотапрабег, палявая кухня, спаборніцтвы па стральбе сярод дзяцей і юнакоў ад 8 да 14 гадоў на прыз «Варашылаўскі стралок» ад Чашніцкай арганізацыі ДТСААФ, спаборніцтвы па рускім жыме і адцісканнях на «Кубак Перамогі». Вясковай дзятве вельмі падабаецца гуляць у лазертаг-гульні. І, каб убачыць цікавае, паўдзельнічаць у конкурсах, не трэба ехаць у Віцебск ці іншыя буйныя гарады.

— Арганізоўвалі і выставу міжнароднага фотапраекта «Вочы Перамогі». Ахвотныя павінны былі зрабіць фота ветэрана і напісаць трохі пра яго: дзе нарадзіўся, дзе прызваўся на фронт, сустрэў Перамогу, — тлумачыць арганізатар.

Падчас экскурсіі па сядзібе Алег паказаў будучую пастаянную сцэну для правядзення мерапрыемстваў. Тэлефанаваў знаёмым, каб падказалі, дзе знайсці жалезабетонныя слупы вышынёй па сем метраў, якія будуць неабходны для выступлення паветраных гімнастаў. Іх спецыяльна запросяць, каб выступілі на кульмінацыі, прасвечанай сенненскай танкавай бітве.

мото резервация пляж

— Дзеля гэтых хвілін, каб убачыць усё на свае вочы, да нас прыязджаюць здалёк. У тым ліку і іншаземцы, — удакладняе суразмоўнік.

Дапамагае дзецям

Матацыкліст часта бывае ў інтэрнатах, дзе выхоўваюцца дзеці. Ён стаў сябрам і для выхаванцаў Сенненскай школы-інтэрната, хлопчыкаў і дзяўчынак з няпростым лёсам ва ўстановах Віцебска, Гарадка, Мінска.

Дарэчы, наконт дзейнасці аграсядзібы: калі прыязджаюць з дзецьмі ва ўзросце да 14 гадоў, для апошніх усё бясплатна.

На тэрыторыі MotoRezervatіon можна палавіць рыбу, ёсць цудоўны пляж. А частка вадаёма спецыяльна ў купальны сезон агароджана сеткай, каб малыя дзеці далей не заплывалі.

У планах стварэнне штучнага басейна. Пашырэнне плошчаў для адпачынку.

На пытанне наконт умоў для вядзення сваёй справы Алег адказаў, што ў Беларусі ўсё створана для прадпрымальніцкай дзейнасці ў глыбінцы. Як гаспадар аграсядзібы плаціць адну базавую велічыню ў год.

мото удар

У вёсцы, дзе ў асноўным дачнікі, збіраецца адкрыць краму. Ёсць ідэя варыць крафтавае піва...

У раёне яго вельмі паважаюць за тое, што ён робіць для землякоў. У Студзёнкаўскім сельсавеце вельмі хвалілі Алега. Дарэчы, тут усяго каля пяці аграсядзіб, а ў раёне пад дваццаць. Але, безумоўна, самая знакамітая MotoRezervatіon. І тыя, хто ўпершыню сюды трапілі, абавязкова хочуць зноў вярнуцца.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Фота аўтара і з асабістага архіва Алега УСЦІНОВІЧА


Комментарии


Комментариев пока нет

Добавить комментарий *Имя:


*E-mail:


*Комментарий:


Последние новости
все новости
02.06.25

Нельзя принимать всерьез утверждение, будто индийцы уступают в своем умственном развитии японцам. Главное различие между нашей страной и Японией заключается в том, что мы порабощены Англией, а на Японии не лежит даже тень зависимости от какой-либо европейской страны. Чужеземная цивилизация, если можно ее назвать цивилизацией, ограбила нас. Что же принесла она взамен? Ничего, кроме видимости «законного порядка», установленного с помощью насилия.

02.06.25

В советские времена массовое участие белорусского населения (от мала до велика) в сопротивлении гитлеровцам и их пособникам объяснялось его особой приверженностью идеологии большевизма и «делу Ленина». В значительной мере подобным воззрениям присуща и современная белорусская историография.

30.05.25

24-26 апреля 2025 года я принял участие в международной научно-просветительской конференции «Русские герои европейского Сопротивления в годы Второй мировой войны», которая прошла в Москве в Доме русского зарубежья им. А. Солженицына. В докладах участников было много горьких фактов о том, как участники сопротивления уже после войны попадали в советские лагеря. Меня по моей просьбе принял Президент Фонда наследия русского зарубежья Александр Алексеевич Авдеев - опытный руководитель и весьма интересный собеседник. Основной темой было издание моей новой книги "О творцах и творчестве". Попутно коснулись и других тем, в том числе и роли Александра Исаевича Солженицына в отечественной истории. По прошествии месяца я решил вернуться к данной теме и поделится своими мыслями с читателями.

24.05.25

Констатацией бесчеловечного характера западной цивилизации Рабиндранат Тагор не ограничился. В своей статье он раскрыл сущность русской советской цивилизации как цивилизации, основанной на равенстве наций и гуманизме между людьми и высказал гениальное пророчество о том, что именно Восток принесет спасение человечеству от бесчеловечной западной цивилизации.

17.05.25

Прошедшее 80-летие Победы в Великой Отечественной войне ясно показало, что при всех частностях и нюансах Россия и Белоруссия, российский и белорусский народы хранят память о войне и подвиге наших предков.

Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru