« Назад
Такога сцяга, як на «Несмяротным палку» у Мінску, вы яшчэ не бачылі 14.05.2018 14:29

Арганізаваны камуністамі«Несмяротны полк» сабраў у цэнтры Мінска 1000 чалавек.
9 мая ў Расіі і часам у суседніх краінах праводзіцца традыцыйнае шэсце памяці «Несмяротны полк», удзельнікі якіх выходзяць з партрэтамі сваякоў, што бралі ўдзел у Другой сусветнай вайне, або партрэтамі вядомых людзей.
Бяскрыўдная на першы погляд акцыя цяпер успрымаецца як прапаганда «рускага свету». Гэтай задумы не хаваюць і яе першасныя стваральнікі.
У Мінску акцыя напачатку была забаронена, але затым Мінгарвыканкам дазволіў яе.
Комментарии
Комментариев пока нет