САЙТ ОБЩЕСТВЕННЫХ ОРГАНИЗАЦИЙ РОССИЙСКИХ СООТЕЧЕСТВЕННИКОВ В РЕСПУБЛИКЕ БЕЛАРУСЬ
Адрес:
220030, г.Минск, ул.Революционная, 15А
Главная \ Из первых уст \ Газэце «Наше православие» Віцебскай праваслаўнай эпархіі вынесена афіцыйнае папярэджаньне Міністэрства інфармацыі

Газэце «Наше православие» Віцебскай праваслаўнай эпархіі вынесена афіцыйнае папярэджаньне Міністэрства інфармацыі

« Назад

15.05.2015 15:13

Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміла загадчык сэктару рэгістрацыі СМІ і кантролю за выкананьнем заканадаўства Міністэрства інфармацыі Юлія Кочына.

«Гэтай газэце вынесена папярэджаньне за парушэньне закону аб СМІ. Тая юрыдычная асоба, у адрас якой вынесена папярэджаньне, праінфармавана, і папярэджаньне накіравана».

Прадстаўніца міністэрства адмовілася паведаміць, у чым канкрэтна палягае парушэньне газэтай закону.

Галоўны рэдактар газэты Андрэй Герашчанка кажа, што даведаўся пра папярэджаньне з публікацыяў у СМІ.

Як паведаміла «Наша ніва», актывіст «Маладой Беларусі» Аляксандар Галавань разам зь іншымі праваслаўнымі вернікамі зьвярнуўся ў Міністэрства інфармацыі з просьбай праверыць выпускі газэты «Наше православие» на адпаведнасьць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

У адным з нумароў выданьня надрукаваная гутарка з грамадзянкай Германіі Маргарытай Зайдлер, якая ваюе на баку сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны і заклікае праваслаўных узяць удзел у гэтай вайне.

Галоўны рэдактар газэты «Наше православие» Андрэй Герашчанка сказаў карэспандэнту Свабоды, што пакуль ня бачыў ніякіх папярэджаньняў.

«Там была перадрукоўка артыкула пра становішча ў Данбасе, і ня намі першымі яна была зроблена. І я не лічу, што там ёсьць нешта такое. Там быў расповед пра гісторыю немкі, якая прыняла праваслаўе, і яе асабістыя погляды. Дарэчы, там ніякіх заклікаў не было. Таму я даволі зьдзіўлены, але ніякіх пісьмовых папярэджаньняў мы не атрымлівалі. Я не лічу, што мы там нешта парушалі».

Таксама Герашчанка назваў «даволі спэцыфічным таварышам» аўтара ліста ў Міністэрства інфармацыі Аляксандра Галаваня:

«Ён у свой час спрабаваў атрымаць палітычны прытулак у Латвіі, яго адтуль дэпартавалі, бо ён страціў пашпарт. Калі прыяжджаў патрыярх Кірыл, ён раздаваў „Каталіцкі весьнік“, які насамрэч ня меў дачыненьня да каталіцкай царквы. Быў затрыманы міліцыяй. Дарэчы, калі будзе папярэджаньне, мы гэта таксама ўсё надрукуем — і пра гэтага чалавека, і пра яго папярэднюю дзейнасьць. Каб было бачна, хто гэта робіць. Бо гэта ня просты вернік, а чалавек, які даўно займаецца палітыкай. Гэта проста непрыгожы ўчынак».

Источник



Комментарии


Комментариев пока нет

Добавить комментарий *Имя:


*E-mail:


*Комментарий:


Последние новости
все новости
21.12.24

Союзное государство, преодолев инерцию и застой долгого времени, уверенно смотрит вперёд. Нас ожидает усиление не только экономического сотрудничества, но и согласование политики в гуманитарной, образовательной и культурной сферах. На одной экономике прочных отношений не построишь. С нами будет и Украина – рано или поздно, даже пускай спустя десятилетия, она станет свободной и присоединится к нашему Союзному государству. Для народов Белоруссии и Украины есть только один исторический оправданный путь, путь вместе с Россией.

19.12.24

Только достройка Союзного государства России и Белоруссии как полноценного субъекта международных отношений является гарантией сохранения подлинной государственности Российской Федерации и Республики Беларусь.

19.12.24

Приближается важнейшая дата – 9 мая 2025 года исполнится 80 лет со Дня нашей общей Великой Победы над фашистской Германией, достигнутой ценой невероятного напряжения и колоссальных потерь нашего народа в годы Великой Отечественной войны, войны за право на само наше существование. 9-10 декабря 2024 года в Минске в Доме Москвы прошла очередная XVI страновая конференция белорусских общественных объединений российских соотечественников «Вместе с Россией сохраним память о Победе», посвящённая 80-летию Победы над фашистской Германией.

13.12.24

28 ноября 2024 года в Астане прошел саммит Организации Договора о коллективной безопасности. Всего в саммите приняли участие пять глав государств-членов ОДКБ – это президенты Беларуси, Казахстана, России, Таджикистана и Кыргызстана.

13.12.24

230 лет назад  в конце 1794 года было полностью разгромлено польское восстание, вошедшее в историю как «восстание Костюшко». В советское время из польского генерала Тадеуша Костюшко сделали «борца за свободу против самодержавия», а после 1991 года его определили в «национальные герои Беларуси».

Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru