САЙТ ОБЩЕСТВЕННЫХ ОРГАНИЗАЦИЙ РОССИЙСКИХ СООТЕЧЕСТВЕННИКОВ В РЕСПУБЛИКЕ БЕЛАРУСЬ
Адрес:
220030, г.Минск, ул.Революционная, 15А
Главная \ Из первых уст \ «У Расеі да Паўлаўца ніякіх прэтэнзіяў, вынаходка мясцовая для мяне ня вельмі зразумелая», — Герашчанка

«У Расеі да Паўлаўца ніякіх прэтэнзіяў, вынаходка мясцовая для мяне ня вельмі зразумелая», — Герашчанка

« Назад

09.12.2016 11:20

«У Расеі да Паўлаўца ніякіх прэтэнзіяў, вынаходка мясцовая для мяне ня вельмі зразумелая», — Герашчанка

Cтаршыня віцебскага грамадзкага абʼяднаньня «Рускі дом» Андрэй Герашчанка пракамэнтаваў карэспандэнту Свабоды інфармацыю ў СМІ пра затрыманьне аўтараў расейскіх сайтаў Дзьмітрыя Алімкіна і Юрыя Паўлаўца.

«Што тычыцца Алімкіна, я яго ня ведаю, а Паўлаўца я ведаю асабіста. Для мяне гэтая гісторыя дзіўная, падазроная, і, улічваючы грамадзкі рэзананс, я лічу, што сьледчыя органы павінны або патлумачыць прычыну затрыманьня чалавека, яго зьнікненьня, або яго адпусьціць. Бо інакш становіцца незразумела. Калі б гэта тычылася элемэнтарных бытавых крымінальных спраў, тады зразумела — таямніца сьледзтва і гэтак далей. А так чалавек зьнікае, людзі ня ведаюць, дзе ён. Мне ўсе тэлефануюць, шукаюць. Мне гэтая гісторыя дзіўная. Але дэталяў я ня ведаю, ведаю толькі з прэсы».

— Як вы лічыце, ці ёсьць падставы для затрыманьня Паўлаўца, каб ім займаліся сьледчыя органы?

— Я думаю, што няма. Ён выкладчык, чалавек дастаткова адаптаваны да жыцьця, не маргінал, які незразумела што заяўляў. Ён далёка ня самы рэзкі аўтар, калі мець на ўвазе яго прарасейскія погляды. Ён ні да чога не заклікаў. Ён шмат друкаваўся ў Расеі. У Расеі ёсьць свой закон аб распальваньні міжнацыянальнай варожасьці. Паколькі там да яго ніякіх прэтэнзіяў не прадʼяўляецца, вынаходка мясцовая для мяне ня вельмі зразумелая. Ніякага распальваньня міжнацыянальнай варожасьці я за Паўлаўцом ніколі не назіраў. Я думаю, што ён сабе такога ніколі не дапускаў. Таму, калі прагучала менавіта гэтае абвінавачаньне, то яно абсурднае. Калі справа ў нечым іншым, то тады павінны патлумачыць сьледчыя органы, бо гэта выклікала вялікі рэзананс у Расеі. Каб не выглядаць проста краінай, якая проста рэпрэсуе прарасейскіх журналістаў, трэба Сьледчаму камітэту ці КДБ проста патлумачыць, чаму чалавек затрыманы і дагэтуль не выходзіць на сувязь.

— З чым вы зьвязваеце такую актыўнасьць апошнім часам «прарасейскіх журналістаў» у Беларусі?

— Тая палітыка шматвэктарная, палітыка адыходу ад Расеі, на наш погляд, не адпавядае інтарэсам беларускага народу, супярэчыць вынікам рэфэрэндуму, і, натуральна, людзі гэтым абураныя і незадаволеныя. Яны і далей будуць пісаць. То бок разьвярнуць рэспубліку сьпінай да Расеі ўлады ня змогуць. У вялікай колькасьці людзей ёсьць пэўны пункт гледжаньня. І проста ім загадаць разварочвацца ад Масквы ў бок Брусэля абсалютна не атрымаецца. Гэта нясе ў сабе небясьпеку вельмі сурʼёзных праблемаў і ўзрушэньняў для рэспублікі. І тое, што журналісты пачынаюць пра гэта пісаць, сьведчыць пра тое, што яны ўжо не баяцца рэакцыі ўладаў.

—А чым вы патлумачыце такую рэакцыю з боку беларускіх уладаў?

— Ну, калі гэта з гэтым зьвязана, зноў жа патрэбныя нейкія афіцыйныя тлумачэньні. Але калі гэта зьвязана з гэтым, то гэта спроба неяк паўплываць на журналістаў. Відаць, яны перасьледуюць мэту, каб яны актыўна не пісалі. Каб яны пісалі ў духу «Советской Белоруссии» і нейкіх праўрадавых газэт. Гэтага не атрымаецца. Вялікая колькасьць журналістаў, якія выразна маюць свае погляды, яны прыхільнікі інтэграцыі з Расеяй. І яны ўсяляк будуць супрацьдзейнічаць спробам пераарыентаваць Беларусь у бок Эўропы або пайсьці па ўкраінскім варыянце.

svaboda.org



Комментарии


Комментариев пока нет

Добавить комментарий *Имя:


*E-mail:


*Комментарий:


Последние новости
все новости
21.12.24

Союзное государство, преодолев инерцию и застой долгого времени, уверенно смотрит вперёд. Нас ожидает усиление не только экономического сотрудничества, но и согласование политики в гуманитарной, образовательной и культурной сферах. На одной экономике прочных отношений не построишь. С нами будет и Украина – рано или поздно, даже пускай спустя десятилетия, она станет свободной и присоединится к нашему Союзному государству. Для народов Белоруссии и Украины есть только один исторический оправданный путь, путь вместе с Россией.

19.12.24

Только достройка Союзного государства России и Белоруссии как полноценного субъекта международных отношений является гарантией сохранения подлинной государственности Российской Федерации и Республики Беларусь.

19.12.24

Приближается важнейшая дата – 9 мая 2025 года исполнится 80 лет со Дня нашей общей Великой Победы над фашистской Германией, достигнутой ценой невероятного напряжения и колоссальных потерь нашего народа в годы Великой Отечественной войны, войны за право на само наше существование. 9-10 декабря 2024 года в Минске в Доме Москвы прошла очередная XVI страновая конференция белорусских общественных объединений российских соотечественников «Вместе с Россией сохраним память о Победе», посвящённая 80-летию Победы над фашистской Германией.

13.12.24

28 ноября 2024 года в Астане прошел саммит Организации Договора о коллективной безопасности. Всего в саммите приняли участие пять глав государств-членов ОДКБ – это президенты Беларуси, Казахстана, России, Таджикистана и Кыргызстана.

13.12.24

230 лет назад  в конце 1794 года было полностью разгромлено польское восстание, вошедшее в историю как «восстание Костюшко». В советское время из польского генерала Тадеуша Костюшко сделали «борца за свободу против самодержавия», а после 1991 года его определили в «национальные герои Беларуси».

Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru