САЙТ ОБЩЕСТВЕННЫХ ОРГАНИЗАЦИЙ РОССИЙСКИХ СООТЕЧЕСТВЕННИКОВ В РЕСПУБЛИКЕ БЕЛАРУСЬ
Адрес:
220030, г.Минск, ул.Революционная, 15А
Главная \ Культура \ На экспазіцыі "Руская Атлантыда".

На экспазіцыі "Руская Атлантыда".

« Назад

24.11.2023 13:52

Разглядаючы ў Інтэрнеце маршрут Міжнароднага пленэрнага выставачнага мастацкага праекта "Руская Атлантыда" ініцыятарам і нязменным кіраўніком, якога з'яўляецца Васільеў Віталь Васільевіч, разумееш, наколькі шырокі яго маштаб.

Русская Атлантида (13)

Віталь Васільеў натхняльнік праекту, арганізатар мастацкіх выставак у розных кутках Расіі. У 2023 годзе з духоўна-асветніцкай місіяй мастацкі праект падарожнічае па гарадах Рэспублікі Беларусь. Са старажытнага беларускага горада Полацка мастацкія палотны прыбылі на Магілёўшчыну ў абласны цэнтр, дзе былі прадстаўлены масаваму наведвальніку ва УК “Магілёўскі абласны краязнаўчы музей ім. А.Р. Раманава», пазней, гонару экспанавання палотнаў знакамітых майстроў мастацкай справы ўдастоіўся раённы гісторыка-краязнаўчы музей горада Слаўгарада.

Русская Атлантида (12)

У кожнай мастацкай выяве палатна хаваецца душа аўтара карціны. Будучы не з намі аўтары-мастакі пасылаюць праз карціны свае думкі, душэўныя перажыванні, вобразы абшараў рускай зямлі, архітэктуры, памятных мясцін – усё напоўнена натхненнем і прыгажосцю ў жывапісных момантах, якія прадстаўлены экспазіцыяй у Выставачнай зале Слаўгарадскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея.

Русская Атлантида (11)

Кожны чалавек выказвае свае думкі так, наколькі яму дазваляюць разумовыя магчымасці. Хтосьці ў мастацкай ці празаічнай прамове, а камусьці творчы талент дадзены ад Бога, каб выяўляць свае пачуцці на палатне. Захаваныя ў палотнах моманты, раскрываюць для нас гістарычную сувязь часоў і пакаленняў праз архітэктурныя будынкі і родныя мясціны розных куткоў зямлі.

Русская Атлантида (10)

У момант нараджэння карціны, рэальнае жыццё мастака, пісьменніка, музыканта кудысьці знікае. Адзін на адзін застаюцца Вышэйшы духоўны Творца і чалавек-мастак. Творца ўлівае ў сэрца і думкі аўтара, мастака асаблівыя бачанні сюжэтаў і карцін, многія з якіх па волі Стваральніка дыктуюць бачную выяву праз сугучча і асэнсаванне прадстаўленых вобразаў, якія атачаюць аўру майстра пэндзля або словы ў момант дакранання да паперы.

Русская Атлантида (9)

Жывапісец мазок за мазком адкрывае для простых жыхароў мастацкія вобразы навакольнага свету. Жыццё мастака ў момант стварэння палатна для нас невядомае. Мы можам назіраць толькі з боку за з'яўленнем на чыстай паверхні мазкоў, якія ўмелымі рухамі рукі пакідаюць сляды і гарманічна кладуцца шыўком: рысачка за рысачкай, адчыняючы бачны малюнак выніку працы.

Русская Атлантида (8)

Калі творыць чалавек у рэальным жыцці, становіцца няважным, які стан ён мае. У мастацкай творчасці няма рангаў, таму што кожнае палатно раскрывае ўнікальную адзіную сутнасць самога мастака.

Русская Атлантида (7)

Бо аўтар-складнік карціны раскрывае для наведвальніка агульныя заканамернасці звычайнай жыццёвай мудрасці: чалавек сыходзіць, але тое, што ён пакідае пасля сябе - нязменна. Гэта заканамернае агульнае жыццеўладкаванне дапамагае задумацца над тым: Што добрае кожны з нас пакіне будучыні пасля сябе?
Мастакі, што ўдзельнічаюць у гэтым праекце, які падтрымліваюць мецэнаты, захоўваюць для нашчадкаў тую гісторыю, якая неўзаметку выслізгвае ад нас. Бо ў хутка зменлівым свеце, часам памыляючыся, людзі знішчаюць гістарычную памяць, таму трапляюць у цяжкія становішчы, з якіх даводзіцца выходзіць з боем, губляючы дарагіх і блізкіх.

Русская Атлантида (6)    Русская Атлантида (4)

Прадстаўленая ў  мастацкім праекце гістарычная праўда прадэманстраваная праз мастацкія творы помнікаў архітэктуры распавядае аб быце і духоўным жыцці ў розныя прамежкі часу. Дзякуючы ініцыятыўным людзям, мастакам, мецэнатам і шматлікім іншым мы можам вярнуцца ў гісторыю і пазнаёміцца з унікальнымі помнікамі культуры, якія часткова ці цалкам захаваліся да нашых дзён.

Русская Атлантида (5)

Прыемна, што на выставе можна разгледзець работы беларусаў: маладога мастака Сайко Уладзіміра (1991 г.н.) з горада Барысава і мастака Ізафатава Аляксандра Рыгоравіча, які нарадзіўся ў 1959 годзе ў горадзе Орша, а цяпер жыве ў Расіі, а таксама мінскай мастачкі Мураўёвай Наталлі і іншых.

Прыемна адзначыць удзел у міжнародным праекце « Пленэр «Руская Атлантыда-2017 Асташкоў» мастака Леаніда Ячнева з горада Клімавічы Магілёўскай вобласці. Адразу узгадала 2015 год, калі ладзілася другая мастацкая экспазіцыя Выставачнай залы, на якой  былі прадстаўлены работы трох сяброў-мастакоў: заслужанага мастака Расіі Уладзіміра Берднікава (Шумячы, Смаленская вобласць), Леаніда Ячнева (Клімавічы, Беларусь) і Уладзіміра Ерафеева (Крычаў, Беларусь). 

Русская Атлантида (3)    Русская Атлантида (2)

Пасля заканчэння выставы "Берагі над Сожам" беларускія мастакі, падарылі музею свае карціны "Разліў на Сожы" (Уладзімір Ерафееў) і "Восеньскі настрой" (Леанід Ячнеў).

Наведвальнікі могуць атрымаць асалоду да сярэдзіны снежня 2023 года ад жывапісу, як знакамітых мэтраў, так і мастакоў з Расіі, Славакіі і Беларусі, што пачынаюць сваю творчую кар'еру, але ўжо смела заявілі пра сябе. 

Русская Атлантида (1)

16 лістапада 2023 года наведвальнікамі тэматычнай выставы “Руская Атлантыда” сталі навучэнцы, будучыя майстры пэнзля Дзіцячай школы мастацтваў горада Слаўгарада. Уражанні выказвалі самыя розныя. Нават спрабавалі здагадацца, якія тэхнічныя сродкі выкарыстоваў мастак, каб намаляваць карціну.

Цікава, што праз выказванне асабістых меркаванняў юныя мастакі пажадалі паспрабаваць майстэрскі талент крытыкаў. На некаторых карцінах звярнулі ўвагу на дэталёвасць створанага мастацкага твора. Але агульны вынік быў такі, што спадабаліся дзецям усе мастацкія творы, і кожны мастак мае асабістыя адметнасці, якія не падобныя да іншых.

Вера Стасенка, член Міжнароднай грамадскай арганізацыі “Саюз пісьменнікаў і майстроў мастацтва”



Комментарии


Комментариев пока нет

Добавить комментарий *Имя:


*E-mail:


*Комментарий:


Последние новости
все новости
09.07.24

Исторические свидетельства однозначно говорят о том, что польское восстание 1863-1864 годов было кровавым мятежом польской шляхты, которая намеревалась воссоздать своё безграничное «панование» на белорусских и малороссийских землях. С точки зрения Белой Руси, мятеж 1863-1864 годов был в корне антинациональным и представлял собой агрессию польской шляхты.

08.07.24

Складывается впечатление, что общественные силы, именующие себя левопатриотическим, живут в мире закостеневших идей и образов. «А ведь еще в 1920 году В.И. Ленин в своей работе «Детская болезнь «левизны» в коммунизме» отмечал: «Наша теория не догма, а руководство к действию», – говорили Маркс и Энгельс». Методом же марксизма-ленинизма, как известно, является диалектика, которая предполагает в том числе отказ от проявившихся ошибок и заблуждений. Но у белорусских левых, похоже, всё по-иному.

05.07.24

Как показывает трагический опыт Украины, восточнославянское население, лишённое общерусской основы своего национального самосознания, становится податливой массой для циничных манипуляций по превращению её в жестокую русофобствующую орду.

30.06.24

Совсем скоро, 3 июля 2024 года, наша страна будет отмечать 80-летие освобождения от немецко-фашистской оккупации. Свободу нам принесла Красная Армия, основную роль, стержнем и основой которой был русский солдат. Немало за освобождение Белоруссии полегло украинцев, других народов бывшего Советского Союза. Но и белорусы, защищая общее Отечество, гибли на фронтах, создали мощнейшее партизанское движение, сильное подполье. Земля горела у врага под ногами. Но за нашу общую Победу мы заплатили неимоверную цену в жизни миллионов наших людей.

28.06.24

Чем дальше от нас уходят грозные военные годы, чем меньше в живых остаётся бывших партизан и подпольщиков, боровшихся с фашистами в трудных условиях оккупации, тем важнее хранить память об этом героическом времени и самоотверженной борьбе белорусского народа с фашизмом. Те суровые годы породили по-настоящему яркие образы и личности, которые, как это не раз бывало в нашей истории, будь это монгольское нашествие, смутное время или же война с Наполеоном, возглавили общенародную борьбу с немецко-фашистскими захватчиками.

Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru