САЙТ ОБЩЕСТВЕННЫХ ОРГАНИЗАЦИЙ РОССИЙСКИХ СООТЕЧЕСТВЕННИКОВ В РЕСПУБЛИКЕ БЕЛАРУСЬ
Адрес:
220030, г.Минск, ул.Революционная, 15А
Главная \ Культура \ Памяти Леонида Каминского

Памяти Леонида Каминского

« Назад

28.09.2021 11:34

Добрый день! Очень печальная весть о кончине Леонида Каминского меня потрясла. Знала этого талантливого человека совсем мало, но запомнила его интеллигентность и чуткость. 

И ещё книгу, которую прочла залпом в тот же день, как получила лично от автора. 

Вот часто слышу мнение, что книги — это склад с макулатурой, и, что они никому сейчас не нужны. 

А вот и не правда… Книги нужны для потомков, для истории, для родных и близких, как память, как надежда вспомнить и неоднократно прикоснуться к творчеству замечательного писателя. 

Светлую память для меня оставил Леонид Каминский, который подписал мне сборник своих стихотворений «В тени карандаша»...

Вера Стасенко

ЭКСПРОМТ
(посвящение памяти Леонида Каминского)

Не стало поэта.
Сокрыты сонеты.
Ушли в неизвестность
Душевные дни.
Лишь тенью с куплета
Слетают ответы,
В них пряталась нежность
Его доброты.

С утра до заката
В душе перекаты.
На улицах массовость,
В масках цветы…
Уходят ребята
«Короной» распяты:
Судьбу, жизнь и вечность
Уносят в кресты.
25.09.2021

СЛОВА НЕ ЛЮБЯТ ПУСТОТЫ...

Судьба поэзию привила:
Светить направила во тьме,
Все думы в счастье превратила,
Чтоб истину творить в уме.

Не портить клеветою разум
И восхищаться красоте.
Чтоб образ находился сразу,
Подобный лечащей звезде.

Сомнения на тень похожи,
На ночь, что прогнала тоску.
Печаль лишь радость растревожит,
Судьбу оборотив в строку.

Куплеты правдой облачаю:
Душе не жить без чистоты!
Я в почерк фразы превращаю:
Слова не любят пустоты...
08.05.2021

СТРОКА МОГУЧИМ СЛОВОМ ДЫШИТ!
(в день именин русского поэта А.С.Пушкина)

"Глаголом жечь сердца людей"
Нам завещал любимый гений...
Не смешивая блуд идей,
Над фразами корпеть без лени.
Трудиться в мыслях при письме,
Не опорочив рифмой гамму.
Гнать голь словесную в уме,
Не поддаваясь лжи и сраму.
Любить слова, те, что творим,
Решая важные проблемы.
В поэзии душой горим,
Разоблачая тень дилеммы.
Стройна творениями грань
И без изъяна филигранна,
Читабельна и словно лань,
Быстра, строптива и желанна.
Играет с рифмами Пегас,
Несет в миры миг настроенья.
А музыка звучит, как вальс,
Кружа цветные отраженья.
Вся в ожерельях песня слов,
Мотив: кто как его услышит:
В нём тысячи родных миров...
Строка могучим словом дышит!
06.06.2021

МИГ ТВОРЧЕСКОГО ПОРЫВА

Остановилось время. Дремлет разум.
Лишь строчки ткут размер простой.
Мгновенье... и теряю фразу,
Лечу за ней и ей кричу: Постой!

Чуть слышно стрелки циферблата вяжут
Мои затерянные временем листки.
И в одночасье  мне они подскажут:
Не стой в дали, смелей про жизнь строчи.

Строка  свободно  жизнь  ведет к вершине
К богатству разума и речи золотой!
На стихотворной радужной машине
Взлетаю к небу по тропе святой.

О русской правде говорят глаголы,
Вещая временами всех эпох,
Сменяя  все земные ореолы,
Поют, созвучий принимая вдох!
31.05. 2021

ТВОРЧЕСТВО ТВОРИМ ДЛЯ КРАСОТЫ!!

Каждый достигает высоты,
Сорняки, бросая на цветы,
Ищем в цветнике средь бестолковых
Поросль от корней созданий новых...

Маской занавешен Божий мир, ‒
Прикрывает правду Ложь-кумир,
Выдаёт строкою эпиграмму
На потеху страху или сраму...

Каждый достигает высоты -
Творчество творим для красоты!!
01.02.2021

ИЗ БЕСЕДЫ О ТОМ, ЧТО ПЕРВИЧНО...

Слово или мысль: что первично?
*****
Слово ‒ оболочка нашего сознания.
Сознание ‒ мысль, подаренная Богом,
которая ведет нас к пониманию истин...

*****
Увы! Мы знать всего не можем.
Наш грешный мир стихами множим!
Грехи себе могилы роют,
Небесный путь Врата откроют,
Когда Заря взойдёт Звездою,
Дух Правды встанет над Землёю!
24.01.2021

ПСИХОЛОГИЧЕСКИЕ АТНИДЕПРЕССАНТЫ

В пустыне горячит песок и солнце
Душа в ней, словно жаркий уголёк,
Летит, порхая, но ей всё ж неймется,
Живой водицы просит лишь глоток.

Родник рад исцелить печаль и горечь,
В душе, сквозь слезы, возродить любовь,
Услышав Божий глас, хоть с мыслью ссорясь,
Воспрянет духом песнь святых основ.
11.01.2021
*****
Свернув тоске, строкою нежной, шею,
Сонеты всей душой своей согрею
И полетит к весне счастливый слог, -
А муза принесёт мне новых строк!
*****
Депрессия, что камни на пути,
Идя, то спотыкаемся, то бьёмся,
А после неудач, как ни крути,
Мы над проблемами всегда смеёмся...
11.01.2021

Творческая биография

Стасенко Вера Сергеевна родилась в 1968 году в живописном селе Дворец Рагачёвского района Гомельской области. В 2008 году окончила Гродненский государственный университет им. Я. Купалы заочно по специальности преподаватель истории и общественно-политических дисциплин. Большую часть своей работы она была преподавателем, а в последние годы работает старшим научным сотрудником Славгородского музея. Вера с детства пишет стихи. Профессионально начала работать на литературном поприще, перед тем, как опубликовать сборник стихов «Я не спешу…» (Минск, 2017). В 2017 году Вера Стасенко (литературные псевдонимы Вера Сергеева, ВеСта) получила «Диплом» лауреата на региональном этапе республиканского конкурса «Новые имена Беларуси - 2017» среди профессионалов и любителей творчества. Вера много работает, чтобы улучшить свои литературные способности. За последние три года типография Минска, Жлобина и Гомеля выпустила 7 книг на белорусском и русском языках. Типография «Техническая книга» в Жлобине выпустила интересную книгу для детей «Азбука садово-огродная» (2019), иллюстрированная самой Верой. Сборник стихов на белорусском языке «Кветкі дабрыні» (Жлобин, 2018) украшен фотографиями пейзажей белорусской земли, которые она сделала во время поездки в Минск.

Вера Сергеевна много времени уделяет краеведению. Изучает автобиографические судьбы людей, прославивших страну. Многие статьи об исследовании публикуются в периодических изданиях Республики Беларусь В Славгородской районной газете «Присожский край» принимает непосредственное участие в подготовке издания «Литературной гостиной» для литературной страницы.

Вера дружит и сотрудничает с множеством талантливых людей, работающих в самых разных творческих сферах: художниками, писателями, певцами, журналистами и редакторами, учеными и педагогами и даже с обычными любителями, стремящимися к творчеству. Вера Стасенко является членом Рогачевского литературного объединения «Вдохновение» с 1996 года, с 2019 года литературного объединения «НОВА БЕЛИЦА», членский билет № 45, с 2020 года в Международной общественной организации «Союз писателей и мастеров искусств», № 0739. 

Контакты: тел .: +375293646605 (VELCOM), vera.stasenko.2015@mail.ru, адрес: ул. Калинина, 63, кв. 24, г. Славгород, 213245, Могилевская обл.

ЗНІЗАЛА МАРЫ НІТАЧКАЙ ЦЯПЛА

Каралі з бусін ягадных пляла,
Спяваючы пра лёс у роднай хаце.
Знізала мары нітачкай цяпла, 
Каб прытуліць бліжэй да сэрца шчасце.

Стаміўся боль. Мне вольна жыць адной
Наканавана Богам праз турботы...
Каханне дзіўнае прайшло жывой вясной,
Застаўся вобраз звыклай адзіноты.

Мне лекі – радасці і смех  сыноў,
Удзячны водгук ад маёй сяброўкі.
Не вернецца каханне ў хату зноў.
Жыву далей успамінам ад вандроўкі.

ПЕСНЯ РОДНАГА КРАЮ

Мова родная, нібы калыска,
Песні светлага краю пяе.
Калыхае з пяшчотай дзяцінства,
Далучае да слоўцаў мяне.

Чую, вецер шапочыцца з лісцем,
Гоман птушак ляціць за лясы...
Бор зіхціць, промнем ветачкі чысце.
Для душы няма лепшай красы!

КРУГАВЕРЦЬ

Навошта зноў прыдумваць кросны?
Каб ткаць палотны, трэба ўмець.
Мы зранку запрагаем косці
Ды пачынаем кругаверць.
Лянота загубіла многіх,
Перашкаджае рухаць мозг.
Лад абвастраюць недахопы,
Бо прачынаемся ледзь-ледзь.

МАЕ РАДКІ

Натхненне для душы ад Бога атрымала.
Аб узвышаным пішу пра мару, што люляла…
Мае радкі нясуць жыццёвы ўздых настрою
І дораць кроплю ўсім чароўнага напою.
Сыходзіць дзень з вачэй. Пакіну свет надзеі.
Але ж імчацца ўслед зноў  думкі-дабрадзеі.
З радкоў пляту вянок ды рыфмай аздабляю.
І слоўцаў гучны рытм ад сэрца адпраўляю.
14.09.2018

МОЙ, ЛЮБЫ КРАЙ!

На рачулцы, каля броду
Камяні глядзяць з вады.
Кветкі, побач ля чароту
Колер ткуць на ўсе лады.

Хараство прыроды роднай
Захапляе, аздабляе…
Мой народ краіны годнай
Край шануе, услаўляе.

Ты квітней, мой любы краю!
Прыгажэю я з табой…
Толькі Бога выбіраю –
Паміж небам т зямлёй.
15.04.2017 

Пацяклі ракой думак звыклых хвалі.
Нарадзіўся спеў – уваскрэсіў далі.
Вы, радкі мае, чарадзейныя,
На пазыку дням дабрадзейныя!

Заскрыпіць пяро гучным голасам.
Падлячу настрой добрым допісам.
Праглыну свае супярэчнасці,
Дараваць буду недарэчнасці.
07.06.2017

Ах, мой лёс цяжкі, пераменлівы,
Разгубіў гады, стаў някемлівы.
Памяльчэў кашэль на тры нулікі.
Ускладняюць час толькі жулікі.
Гора на шляху сустракаецца…
Родны кут гніе, усё ж змагаецца!
Ад людзей любоў разліваецца.
Думкамі зямля аздабляецца.
Адыходзяць дні недарэчныя,
Застаюцца думкі сардэчныя,
Пахаваюць жах небяспечнасці,
Адшукаюць свет чалавечнасці.

ПЕСНЯ ПРА СЛАЎГАРАД

У дзіўнага горада слаўнае імя:
Здабыта ў працы, у баях франтавых.
Уславім наш горад, каб стаў знакаміты,
Адмосцім дарогі, наладзім масты.
Квітнеюць сады і кватэр пабудовы,
Пашыраны вуліцы ў статны нарад.
Наш Слаўгарад – час для вялікіх настрояў!
Тут крочыць героямі слаўны парад!
Прыпеў:
У Слаўгарад спяшаюцца суседі.
Адпачыць, сустрэць сяброў з раднёй.
Горад наш, ты прыгажэй ў свеце!
Усе жывуць адзінаю сям’ёй.
Ганарымся Слаўгарад, табой! – 2 раза
Братэрскай сцяжынкай з суседзямі гуртам
Знава будавалі заводаў рады.
Мы працай бязмернай уславім Айчыну,
Каб жылі нашчадкі ў шчасці, у любві.
Званіцы з Крыжамі вядуць нас да храмаў,
Паэты падораць натхнёнасць радку.
Тут лётчык-герой і шматдетная мама —
Ўсе славяць наш горад на добрым шляху.
Припев:
Аўтар тэкста: Стасенка Вера Сяргееўна (Пераклад з русскай мовы 23.11.2016)

ДА 75-ГОДДЗЯ СМУТКУ ХАТЫНІ

Праз горкі напамін мінулых дзён
Званы нагадваюць бяду Хатыні,
Жалобны не спыняюць перазвон –
Іх сум лунае ў нябеснай сіні.
Бярозкі тры, як напамін жывы,
Галінкамі знімаюць з неба мрою,
А помнік, як нязменны вартавы
Нагадвае пра жудасці – да болю.
Галосяць над курганамі дажджы,
Туманы крыюць дол да небасхілу…
Стаяць, нібыта раны ад вайны,
Слупы ад комінаў, як сведкі тылу.
Прагорклаю крывёю хлыне стогн
Дзяцей атручаных у дымнай хаце.
Згарае вуліца ды з хлебам тлее стог:
– Няма прытулку ад вайны на карце!
Стрымалі гора жудаснай бяды
Народы ўсе, што Богу душу дораць
Аб мужнасці нашчадкам, як заўжды,
Муры сівыя лічбамі гавораць.
Жалобны крык узнялі журавы,
Адчай на крылах носяць над зямлёю.
Усланы помнік кветкамі тугі,
Нагадвае сляды вайны, разбою.

БОГ ЗЛАДЗІЎ СЯМ’Ю
(Прысвячэнне Феліксу і Веры Шкірманковым)

Цудоўныя людзі з узнёслай душою –
Хай добра вам будзе – Бог зладзіў сям’ёю!
Нягоды, нястачы – не гора для вас…
Кахайце, пакуль ваш агеньчык нязгас.
Нажаль, адыходзіць гадочкаў уздых …
У свеце не шмат знойдзеш блізкіх такіх
Губляе душа маладыя гадкі,
Але застаюцца ўспамінаў радкі!

УСЯМУ ЁСЦЬ АДВАРОТ

Адварот ёсць усяму,
Як ні стрымлівай павецце,
Калі ведаеш, каму
Прыгажэй жывецца ў свеце.
У новым свеце шмат пакут,
Не зайздросцяць нават хмары…
За святліцаю на ўскрут –
Выйшлі на світанку мары.
Сорам выкрыць напрасткі
Запазычаныя страты,
Бо не ведаюць жанкі,
Дзе губляюцца зарплаты.
Не ў грашах, кажу вам шчыра,
Дробязь узгадала тут:
“Не да жыру – былі б жывы”.
З беспрацоўя гіне люд.
02.05.2016

У СУЗОР’І НАДЗЕІ

У сузор’і надзеі
Мы душой халадзелі,
Адчувалі апошні неданошаны час.
Стынуць вёснаў падзеі,
Мы шукаем надзею,
Шчасце хопіць гукаць, што ня звыкла для нас.
Праца поўніць багацце,
Мы шчыруем на шчасце.
Абдымаем агулам, грэем кут родных хат.
Заспяваем вясною,
Крыім руні сяўбою,
У традыцыях роду адраджаем наш лад.
У сузор’і надзеі
Мы душой маладзеем,
Адыходзіць апошні неданошаны час.
Грымнуць вёснаў падзеі.
Хопіць клікаць надзею.
Ёсць свядомая моладзь, што адродзіць усіх нас.
03.05.2017

ПАСЛЯ НАЗІРАННЯЎ

Перабудовы новы след
Нарадзіў шыкоўны свет.
Даўно няма былых садоў,
Акацый, вежавых слупоў.
Ды, зрэдку кволы бэз тырчыць,
Таполю зрэзалі для дроў,
У маіх вачах наўзрыд крычыць
Вясёлых успамінаў роў.
Клапотны дзень, ручай цурчыць.
У полі з ранку сеў гурчыць.
На лузе пчолаў карагод:
Сваім гуртком жыве народ.
Паўзе чаромхі дзіўны пах,
Гуляе па лясных шляхах.
Углядаюсь у любай хаты дах,
Зноў крочу па старых слядах.
Смароды куст схаваўся ў кут.
Тут, за плятнём, кліча каза.
Крычыць, вітае ля двара
Руплівец пеўнік-ягаза.
Збіраю думкі ў свой радок:
Пачуцці радасцю пякуць…
Звоночка родны завіток
Упляту ў шчырых слоў шывок.
Сяброў губляю галасы…
За вёскай ззяюць каласы,
Суквецці каляровых траў.
Бядоты час мой край застаў.
Пляту я з родных ніў любоў,
Дзе сагравае душу кроў.
На скронях мрояць туманы,
Забыты гук начной трубы.
Перабудовы новы след
Нарадзіў шыкоўны свет.
Даўно няма былых садоў,
Акацый, вежавых слупоў…
05.05.2017

ЗАЙЗДРАСЦЬ ГУБІЦЬ ЧАЛАВЕКА

Зайздросцім новай хаце
Ды не свайму багаццю.
Кідаем плёткі-жахі
На двор чужы, на дахі.
Нібыта рэхам, маты
Ляцяць з суседняй хаты.
Скрозь узрошчаныя сваркі
Зноў цягнуцца ад чаркі.
Аж, скалупнецца крыша,
Ад сораму ледзь дыша.
Бо мроіцца грамадству
Пра новы рух жабрацтва.
Зноў Божавыя дз’які
Даюць усім падзякі:
Дабра жадаюць свету,
Уратаваць планету.
12.05.2017

НА ЖЫЦЦЁВЫМ ШЛЯХУ

Жыццёвы шлях, як нізка лёсу,
Старонкі піша ў звыклы сказ.
Мы ўслаўлем да нябёсаў
Навуку, творчасць ды наказ.
Мы ўспамінаем аб падзеях
Даўно мінулых і прастых.
Зноў разважаем аб надзеях,
Што добрым слоўцам гояць слых.
27.03.2017

Лёс пазначаны вайной
Вера Стасенка

Гісторыя раскідала лёсы чалавечыя па шляхах ды захавала іх для нашчадкаў помнікамі, збудаваннямі, успамінамі. Але ж памяць калі-некалі адгукнецца момантамі падзей, якія ўрэзаліся і сядзяць у галовачцы. Некаторыя думкі вельмі балюча выходзяць з душы праз слёзы, і так сумна, і горка стане на сэрцы. Уздыхнеш і бярэшся за справу, каб змяніць настрой...

Раскінулася вакол узбярэжжа хуткага Сожа вёска з назвай Аляксандраўка. З якога часу вядома мясцоваць ніхто дакладна не ўспомніць, але ж людзі па старынцы кажуць: “Хадзем у Таўкачоўку па ягады і грыбы”. Аляксандраўцы не прымірыліся з новай назвай і як у даўніну завуць вёску Таўкачоўка. Лес тут знатны не толькі прыроднымі скарбамі, але і гісторыяй.

Неяк давялося сустрэцца з мясцовай жыхаркай Ганнай Паўлаўнай Клімянковай, якая добра памятае падзеі да і пасля ваенных часоў. 

Некаторыя ўспаміны вядомы ёй з аповяду бацькі Паўла Фролавіча Клімянкова (1887 г. нр.). Колісь сям’я жыла на хутары без назвы, але знаходзіўся ён паміж вёскамі Сакалоўкай і Аляксандраўкай, бо на тым месцы захаваўся да сёняшніх часоў масток. Маці Клімянкова (Латушка) Праскоўя Мікалаеўна нарадзіла ў 1926 годзе дачку Ганначку менавіта ў вёсцы Алякандраўка. У нашай размове Ганна Клімянкова родны куточак з пяшчотай называе Лякандраўка і дадае, што так усе гавораць.

Аляксандраўка-2 належала памешчыку Судзілоўскаму, кажа жыхарка. Кожная сям’я працавала на сваіх надзелах зямлі і з яе плаціла падатак гаспадару. Пазней па кніге Памяць удакладніла звесткі маёй суразмоўцы, і, на старонцы 56 знайшла, што Судзілоўскаму Васілю належалі Дзягцярны і Кафляны заводы, дзе працавала 6 чалавек, а прадпрыемтвы давалі яшчэ і прыбытак 760 рублёў у год.

Каля рэчкі Лабчанкі знаходзіўся маёнтак пана Судзілоўскага, вакол якога з аднаго боку быў пасаджаны сад, а недалёка раскінуўся лес з каштоўнымі старадаўнімі хвоямі і лістоўніцамі. Дом быў пабудаваны з дрэва і абкладзены цэглай і прыгожай кафляй, якія выраблены на асабістым прадпрыемстве. Кафляны карніз упрыгожваў уваход у памяшканні. А вось збіраць садавіну з Судзілоўскага сада прыходзілася прыгонным сялянам.

У хваёвым лесе знаходзіўся склеп і могільнік роду Судзілоўскіх, але не ацалеў ён, бо пасля вайны быў узарваны і разрабаваны вандроўнікамі з адпачываючых. Мясцовыя бачылі як здымалі запанкі, якія знаходзіліся на шаўковай сарочцы. 

Падчас калектывізацыі хутары аб’ядноўвалі ў калгасы. Ганна разам з бацькамі пераехала жыць у Аляксандраўку дзесь у 30-я гады ХХ стагоддзя, бо амаль нікога на хутары не засталося. Цяжка ўздыхнула Ганна, крыху памаўчала, паправіла квяцістую хустку на галаве. Сум прасачыўся ў вачах жанчыны і нібы ўглядаючыся ў далячынь успомніла аб пачатку вайны. 

Не перапыняючы аповяд маёй суразмоцы, сцішылася і толькі старалася захапіць паслядоўнасць думак. Яе голас дрыжэў, на некаторы момант спыняўся і зноў, разам з хваляй успамінаў дэкламаваў падзеі, якія ніколі не сыйдуць з памяці сведкі. Як даведалася, што пачалася вайна? – нібы сама сабе задае пытанне Ганна, і адразу, глянула ў мой бок. Я старанна запісвала кожны радок яе ўспамінаў: 
– Мы знаходзіліся ў Прапойске з Верай і ўбачылі, як у небе з’явіўся самалёт, які кружыў над горадам. Забіў пастуха-вершніка, што гнаў коней. Хлопчык-падлетак загінуў 22 чэрвеня 1941 года. Мы спужаліся і пабеглі ў вёску Ляксандраўку праз Гракі (зараз Сіліна Поле).

Уздыхнула цяжка, нібы ізноў прабегла тыя кіламетры са скорасцю рухавіка і далей, працягваючы аповяд аб перажытым і набалелым падчас акупацыі пад фашыстам, дадала, што бачыла фронт Першы і Другі – ўсё было прама на вачах.

Мяжа абарончых баёў праходзіла па рацэ Сож – трымалася Чырвоная Армія з усяе моцы, як магла, але была адрэзана і воі трапілі ў акружэнне. Выходзячы з фашысцкага кальца чывонаармейцы камандзіра Хлабысціна імкнуліся перайсці дарогу і падацца ў партызанскія атрады, але нямецкія салдаты заўважылі атрад і пусцілі па ім стральбу з кулямётаў. Усе ляглі ў жыте. 

У гэты момант мне ўспомніліся радкі верша Міколы Сурначова “У стоптаным жыце”, але адштурхнуўшы асабістыя думкі, працягвала занатоўваць успамін жывой сведкі гісторыі ваеннага ліхалецця.

Мы, назаўтра з бацькам пайшлі паглядзець, што адбылося. Маладыя такія загінулі, - уздыхнула Ганна Пятроўна, нібы зноў пабачыла забітых хлапцоў. 

Здрыганулася ад успаміну жанчына: “Немцы шукалі партызан у вёсцы. І толькі на досвітку пакінулі пасля сябе спаленыя хаты”. Хата Ганны таксама згарэла і яны з бацькам пагарэльцамі пайшлі ў сад Судзілоўскага. На сцежцы сустрэлі немца, які скамандаваў ім падняць рукі ўгору. Фрыц стаяў каля русскага салдата, у якого была знята шкура на жываце. Сталдат прасіў вады... Бацька прамовіў, што мы цывільныя, не партызаны і немец нас адпусціў. 

Варожы лагер размясціўся за вёскай, а мясцовых жыхароў не пускалі ў Таўкачоўку (Аляксандраўку), дзе амаль месяц стаяў фронт.

Прабіраючыся праз лес мы прыйшлі ў вёску Аляксандраўка-1, у якой немцаў не было, бо дужа моцна яны баяліся партызан. Зямля была зруйнавана снарадамі, падобная на ўзаранае поле з вялізнымі ямамі-варонкамі, у якіх можна было схавацца нават даросламу чалавеку.

Хаваючыся ад гітлераўцаў мясцовыя жыхары вырылі земляныя “куратнікі”. Фашысты праходзілі па вёсцы і апытвалі: Хто ёсць? Калі голас не чулі, тады кідалі ў зямлянку гранаты. Кінулі гранату у зямлянку Юрчанка Ніны, якая ў той момант карміла грудным малаком дачку-немаўлятку. Жанчыне ад выбуху адарвала ногі, а дзіця немцы ўзялі і забілі, бо вельмі крычала. Слёзы напоўнілі вочы Ганны Паўлаўны, голас жалобна вымавіў, што Юрка – дзяцькі Адама сын – загінуў таксама ад гранаты, якую кінулі ў зямлянку.

Штаб партызанскага атрада знаходзіўся ў Бакунавічах Чэрыкаўскага раёну. Партызаны хадзілі на заданне і ў разведку за Прапойскую мяжу. Вельмі часта да бацькі прыходзілі партызаны і прасілі яго паказаць небяспечныя месцы і дапамагчы перайсці іх праз вядомыя толькі яму насцілы. Партызанамі кішэлі мясцовыя лясы... Яны падкладвалі міны на дарозе, узрывалі машыны акупантаў, вялі барацьбу з ворагам... 

У мэтах асабістай бяспекі ад партызан немцы чаплялі на мясцовых жыхароў бароны і застаўлялі скародзіць дарогу. Дваюрадным сёстрам Настассі і Алене Клімянковай давялося прайсці па дарозе, дзе каля мосціка была захавана міна. Ад выбуху Ленке выбіла зубы і адкінула хваляй убок дарогі. Наступная чарга аглядаць дарогу на бяспеку мела назву “заслон”, які ўтваралі з жывых людзей немцы. Трэба было ўзяцца за рукі і ісці па шашы да Сакалоўкі. Як зараз памятае, што ланцугом ішлі па шашы Ганна Паўлаўна, побач з ёй сяброўка Вера Юрчанка, Ганначка Свірыдава, Даша Спірыдонава і Свірыдаў Валодзька да Сакалоўскага ўзвышша і сыходзілі потым ў лес, дзе хаваліся ад ворагаў. Дзякуй Богу, нікога не кранула бяда, усе засталіся жывыя. Нехта партызан папярэджваў наконт таго, што будуць рабіць “ жывы заслон” і ў які час, таму на гэты момант узрыўчатку не клалі, але як толькі “заслон” праходзіў, або заканчвалі скародзіць дарогу, падкладвалі міны.

З хваляваннем Ганна Паўлаўна ўзгадвае, што падчас Першага фронту, калі разбілі нашу армію коні хадзілі па траве раненыя. Кабылка Машка была не вельмі параненая і бацька з Ганначкай яе выхадзілі. Кабылка была жарэбная і прынясла жарэбчыка, якому Ганна дала мянушку Жэня. Потым кабылку забралі партызаны, а жарэбчыка зкралі, бо есць не было чаго.

У вайну прыходзілася перабівацца “гнілушкамі” – бульбай, якая засталася на зімоўку ў полі. Немцы не дазвалялі збіраць пасаджаны ўраджай, што вырас у 41-і годзе. А партызаны ды падпольшчыкі стараліся знішчыць жытнёвыя палеткі, каб не дасталася ворагу. Таму прыходзілася капаць гнілую бульбу. Яшчэ пеклі бліны з крахмалу і варылі шчавель – гэта была добрая ежа. Аднойчы старэйшая сястра Таццяна збірала шыпушкі з верасу, каб прыгатаваць страву і незнарок сустрэла партызан, якія спынілі яе і спыталі, што яна робіць. Да хаты Таццяну Паўлану адпусцілі толькі ўначы, пасля таго як пратрымалі яе ўвесь дзень. Калі прыйшла да дому, то бацька вельмі на яе злаваўся, казаў што хадзіць без дазволу па лесе вельмі небяспечна.

Падчас Другога фронту сям’я Ганны хавалася на невялічкім “востраве” – так называлі мясцовасць, дзе паварочвае Сож сваю плынь паміж пасёлкам Мерыдаўшчына і вёскай Аляксандраўка  каля ракі Лабчанкі. Нейкі час жылі ў сваім сховішчы простым калгасным жыццём, бо была гаспадарка: карова, куры, пчолы. Побач жылі суседзі, якія таксама хаваліся ад вайны. Раптам, неяк страхануўшыся, прапанавала Ганна расказаць выпадак пра пеўня, які здарыўся на “востраве”. 

На “востраў” узялі кур і пеўня, які заўсёды ўзлятаў на дах хаты і голасна кукарэкаў. Аднойчы гэтым кукарэканнем ён выдаў жыхароў “вострава”, куды прыйшоў мадзяр.

Мясцовыя жыхары называлі “мадзярамі” памочнікаў фашыстаў, якія былі па іншаму апрануты ў жоўтыя шынэлі і жоўтыя картузы і размаўлялі на дрэннай рускай мове. Чула Ганна, як казалі, што яны не за рускіх і не за немцаў, а самі па сабе.

Дык вось, гэты мадзяр прыйшоў з лагера, пераехаў праз раку Сож у бацькоўскай лодцы ды запаліў вёску. 

Аляксандраўку вызвалілі восенню 1943 года. Пасля вайны першапачаткова жылі ў зямлянках. Потым пабудавалі хату і пачалі жыць калгасным жыццём. Тыя рэшткі, якія засталіся ад вайны выкарыстоўвалі каб разжывацца. На сабе плугі цягалі, каб пасеяць першы ўраджай. Дапамагалі адзін аднаму сем’ямі. Грошай ніякіх не давалі, зараблялі зернем за працадні.

Вярнуўся з вайны брат Сямён (1917 г.нр.), які быў увесь пасля раненняў. Працаваў настаўнікам спачатку ў вёсцы Урэчча, а потым перабраўся ў Слаўгарад, ажаніўся, працаваў дырэктарам на прадпрыемстве.

Ганна Клімянкова да вайны скончыла 6 класаў у Аляксандраўскай школе, дзе настаўнічала Марыя Шаройкіна, якая прыязджала з горада. Марыла Ганна вывучыцца і стаць, як яе любімая настаца – вучыць дзяцей, але ўсе планы парушыла праклятая вайна. Больш за 20 гадоў аддала таргоўле ва Універмаге.

З сур’ёзным пажаданнем зварнулася Ганна Паўлаўна да моладзі. Ад усяго сэрца зыча здароўя ўсім. Каб не былі п’яніцамі, вучыліся і не былі ругательнымі сварлівымі. Не саромелі краіну, а працавлі і навучаліся дабрыні і паваге.

Матэрыял падрыхтавала Стасенка Вера Сяргееўна, старшы навуковы супрацоўнік музея, г. Слаўгарада, тэл.: + 375 333212402 (МТС)



Комментарии


Комментариев пока нет

Добавить комментарий *Имя:


*E-mail:


*Комментарий:


Последние новости
все новости
26.03.24

21 марта 2024 года на специальном заседании Центральной избирательной комиссии России председатель ЦИК Элла Памфилова озвучила официальный результаты итогов голосования на выборах президента России, согласно которым победителем стал Владимир Путин — 87,28% голосов избирателей (за него отдали свой голос 76 277 708 избирателей), далее расположились Николай Харитонов — 4,31% (3 768 470), Владислав Даванков — 3,85% (3 362 484) и Леонид Слуцкий — 3,20% (2 797 629). Явка составила 77,49%. В выборах приняли участие 87 576 075 избирателей.

26.03.24

Государственная политика Республики Беларусь в области миграции осуществляется посредством административно-правового регулирования миграционных потоков и направлена как на защиту рынка труда от неконтролируемого притока иностранной рабочей силы, так и (в значительной степени) на поддержание исторически сложившейся этнокультурной среды в республике. Миграционная политика Республики Беларусь складывается из двух частей. Первая затрагивает сферу внешней трудовой миграции, вторая касается беженцев, в первую очередь, с Украины.

22.03.24

Опыт «реформирования» России и Беларуси обнажил всю пропасть между народной и так называемой диссидентской интеллигенцией, которая причисляла себя к выразительнице сокровенных чаяний и дум нашего народа.

20.03.24

12 марта 2024 года в Москве в Цифровом деловом пространстве г. Москвы прошёл Всероссийский форум с международным участием «Россия – дом народов». Данный форум был включён в план основных мероприятий в соответствии с Указом Президента России В.В.Путина «О проведении в Российской Федерации Года семьи». В мероприятии приняли участие более 600 человек – представителей органов государственного управления России, духовенства, экспертного сообщества, деловых кругов, федеральных национально-культурных автономий России (ФНКА), общественности, многодетных семей, иностранных гостей.

16.03.24

США представляют собой отвратительный антиисторический продукт, не содержащий в себе ни одного доброго, благосклонного чувства, ни одного великодушной, благородной черты. Постоянная конфронтация и санкции против неугодных правительств и народов, постоянная вражда и фарисейство внутри самого общества, постоянная двуличность и свирепость в отношениях между людьми, народами и государствами.

Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru