САЙТ ОБЩЕСТВЕННЫХ ОРГАНИЗАЦИЙ РОССИЙСКИХ СООТЕЧЕСТВЕННИКОВ В РЕСПУБЛИКЕ БЕЛАРУСЬ
Адрес:
220030, г.Минск, ул.Революционная, 15А
Главная \ Культура \ Здзяйсняць учынкі не толькі думкамі, але і справамі. Літаратурная імпрэза.

Здзяйсняць учынкі не толькі думкамі, але і справамі. Літаратурная імпрэза.

« Назад

10.09.2022 00:00

Перадумовы.

Незвычайныя людзі адрозніваюцца тым, што непадобныя да акружаючай вакол іх грамады, бо, як кажуць у народзе: “яны не ад міра ўсяго”… І гэта сапраўды так. Назіраюць за незвычайнымі людзьмі амаль усе: ад малога да вялікага і параўноўваюць з некім або з нечым, усміхаюцца ўслед, нават здзекваюцца над адкрытасцю чалавека і зневажаюць яго таму, што летуценнік непадобны на іх – сапраўдных і, як самі сабе ўсведамляюць, разумнейшых за ўсіх. Для няпрастакоў-разумнікаў розныя падманы ды хітрыкі – гэта справа паўсядзённая. Што ім тыя вершыкі ці апавяданні, яны ж кішэню не напоўняць дабрабытам. А вершык, калі трэба, можна і на прасторы інтэрнэту знайсці ды выкарыстаць на якім-небудь мерапрыемстве сярод такіх жа выкрультастых асобаў. 

Зневажанне духоўнага – спрадвечнага – наўмысна ганьбіцца, каб хітрыкі змаглі лёгка жыць і распаўсюджвацца… Хітрык – гэта спакуса для хлусні, якая прыжываецца да чалавека з маленства. Напрыклад, каб не атрымаць ад бацькоў за шкоду, дзіця пачынае прыдумваць несапраўдную гісторыю, або перакладваць шкадлівы ўчынак на кагосьці з бліжэйшых, якія і слыхам не чулі і вокам не бачылі таго.

Падрастае хітрык і ідзе ў школу. Вось тут сапраўднае сховішча, нават аб’яднанне падманшчыкаў, спісвальшчыкаў і падлізаў… Можна пералічваць стосак розных выпрабаванняў, якія пераадольвае з года ў год хітрылаўка, каб набыць моц і выйсці ў свет сапраўдным няпрастаком-разумнікам… А гэта будучыя карумпіраваныя прамыслоўцы, аграрыі, навукоўцы, настаўнікі, урачы і кіраўнікі…

Прыйшлося і мне натыкнуцца на такое хітрылаўскае “шчасце”. Хітрыкі прыжываюцца ўсюды і распазнаць праўдалюба ад хітрылы бывае вельмі цяжка. Бо хітрыла выкруціцца з падманамі. Вялікай свядомасці ў канкрэтнай справе яму не трэба ведаць. За яго іншыя, неразумныя, усё зробяць. 

Дзякуючы Богу, лёс падараваў мне добрых людзей з адкрытай душой, якія сабраліся ў літаратурнае аб’яднанне “Новая Беліца, у якое расхінуў мне дзверы Генадзь Васільевіч Говар. Аб гэтым таленавітым чалавеку трэба пісаць асобны артыкул, бо ў невялікай падарожнай замалёўцы ўсяго не скажаш. У гэтым годзе прапанаваў Генадзь Васільевіч мне прыняць удзел у рэспубліканскім літаратурным конкурсе “Мой Добруш – душы бясцэнны скарб”, які арганізаваны старшынёй ГА “Гомельскае абласное аддзяленне “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Уладзімірам Гаўрыловічам. І я пагадзілася, тым больш, што мне пашанціла некалькі разоў наведваць Добруш.

Верш прыляцеў адразу на наступны дзень, бо менавіта творчыя думкі не давалі спаць, а ўсё круцілі ў галаве розныя малюнкі, якія ўзгадваліся з асабістага жыцця. 

Добрушскі раён – гэта радзіма слыннага пісьменніка Івана Пятровіча Шамякіна. Лёс звязаў маё жыццё з вёскай Слабада Кузьмінічскага сельсавета, адкуль бацька маіх сыноў, Кусянкоў Мікалай Рыгоравіч. Больш таго ў літаратурнае аб’яднанне “Новая Беліца” мяне прывёў паэт Уладзімір Міхайлавіч Крукаў, якога мясцовыя літаратары называюць “Добрушскі Ясенін”. Сяброўства з Уладзімірам Крукавым палепшыла мой літаратурны далягляд і статус. Удзел у розных конкурсах дапамог мне больш узважана адносіцца да літаратурнай творчасці, больш удумліва і крытычна падыходзіць да паэтычнага жанру асабіста. 

І, вось, надыйшоў той дзень, калі даведалася, што мой верш “Добрушскі матыў”, спадабаўся журы конкурса, што вельмі мяне парадавала. Генадзь Васільевіч прапанаваў прачытаць верш ля помніка Івану Шамякіну падчас рэспубліканскага свята “Дня пісьменства – 2022” і міжнароднага фестывалю “Літаратурныя Дыжынкі – 2022”, што павінны былі адбыцца 3-4 верасня ў горадзе Добрушы. 

Я кажуць: “Калі гара не ідзе да цябе, то самаму трэба ісці да той гары”.

Вось і я вырашыла сама пайсці да гары пісьменніцкага свята талентаў і ўключыцца ў мерапрыемствы, прысвечаныя пісьменству на славутай Добрушскай зямлі. 

Сам Бог прывёў мяне да сустрэчы з Добрушам і ягонымі таленавітымі і працавітымі людзьмі. І не толькі мяне, але і пісьменнікаў, навукоўцаў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, рамеснікаў, журналістаў, музейшчыкаў і калекцыянераў з розных куткоў беларускай зямлі. 

Чаго тут толькі не было… Былі прадстаўлены падворкі Палескага рэгіёну, дзе хараство ручнікоў, рамесных вырабаў змянялі адзін аднога і здзіўлялі асаблівасцямі вырабаў ткацтва, вязання, вышыўкі ці пляценяя з лазы, саломы, нітак, у якіх захаваныя аўтэнтычныя матывы беларускай традыцыі. 

Працавалі журналісты республіканскіх, абласных і раённых сродкаў масавай інфармацыі. Бібліятэкі таксама адкрывалі і прызентавалі новыя літаратурныя выданні за апошнія гады. 

На падворках і пад тэнамі, у палатках і на адкрытых пляцоўкаў запрашалі моладзь, дзяцей пагуляць у настольна-пячатныя гульні або разгадаць краязнаўчую віктарыну творцаў-юбіляраў. За адзін дзень абыйсці і паўдзельнічаць у шматлікіх конкурсах было немагчыма, таму кожны для сябе выбіраў тое, што сугучна для душы.

4 верасня каля помніка Івану Шамякіну праходзіла ўзнагароджанне фіналістаў і лаурэятаў розных конкурсаў, якія былі арганізаваны напярэдадні свята. Апасля прадстаўлялі свой талент літаратурныя аб’яднанні Гомельшчыны і прадстаўнікі міжнароднай грамадскай арганізацыі “Саюз пісьменнікаў і майстроў мастацтва” з Беларусі і суседняй Расіі. 

Але ўсё па парадку…

Падарожныя замалёўкі

Раніцай 3 верасня, амаль у 9 гадзін аўтобус Крычаў-Гомель павёз мяне ў горад майго юнацтва і маладосці да чыгуначнага прыпынку. 

Дарога заўсёды праходзіць хутчэй, калі ў руцэ трымаеш кнігу або часопіс. На гэты раз у мяне была кніга Раісы Дзейкун “Сплотка”, якую я пачала чытаць напярэдадні. Чытала, пералістваючы старонку за старонкай і нібы ў забыцці перажывала падзеі, якія раскрывалі лёсы людскія падчас Вялікай Айчыннай вайны. Думкі ахоплівалі наноў, калі зноў углядалася ў празаічныя радкі твору “Рио-Рита” і горыч за тых, хто там, у кнізе, напаўняў сэрца, трапляў у мозг і выходзіў слязьмі, якія стрымаць небыло моцы… Калі было зусім не у магату, сілком адрывала вочы ад старонкі і, рабіла перапынак, каб не загаласіць на ўвесь аўтобус… Жаданне даведацца што далей адбывалася з героямі, было мацнейшым і таму, ізноў углядалася праз акуляры ў радкі і запаўняла думкі ўраджаннямі аб мужнасці і веры ў цудадзейную сілу кахання. Менавіта КАХАННЕ і ВЕРА ў шчаслівую перамогу над паганцамі фашысцкай Германіі, якія здзекваліся над жыццямі савецкіх грамадзян, захоўвала і гартавала волю знявечаных вайной постацей беларусаў, украінцаў, рускіх і ратавала шматлікія народы, што да вайны насялялі Беларускую ССР.

Перагортваючы наступную старонку, у маёй галаве мільганула думка аб тым, што трэба пашырыць чытацкую аўдыторыю падрастаючага пакалення, або экранізіраваць кавалкі біяграфічных сюжэтаў кнігі “Сплотка” у караметражцы і паказвать на ўроках школьнікам, бо эмацыйна-захапляльныя сюжэты перыяду Вялікай Айчыннай вайны перададзеныя Раісай Дзейкун у “Сплотке” больш прынясуць пользы ў выхаванні патрыётаў малой Радзімы.

Досыць начытаўшыся і наплакаўшыся, паклала кнігу ў партфель чорнага колеру. Зняла акуляры, працерла сурвэткай вочы і глянула ў вакно аўтобуса. За вакном паказаліся знаёмыя будынкі – гэта Гомель. Едучы далей узгадваю назвы аўтобусных і тралейбусных прыпынкаў. Успомніла сакавіты салодкі пах фабрыкі “Спартак”, дзе ў студэнцкія гады па выхадных працавала фасоўшчыцай пячэння і вафлі.

Аўтобус павярнуў у бок аўтобуснага вакзала і спыніўся. Я выйшла і перайшла хуткім рухам пешаходны пераход. Накіравалася ў бок чыгуначнага вакзала, дзе ўбачыла каля касавага аўтамата прыгожую дзяўчыну, апранутую ў вопратку жалезнадарожніка. Яна параіла мне бегчы хутчэй на першую пляцоўку, дзе стаяў цягнік, бо заставалася да яго адпраўлення меньш трох хвілін. Падзякавала і хуткімі крокамі накіравалася на пярон.

Добразычлівасць адчувалася на кожным кроку. Толькі падыйшла да першага вагону цягніка, як мне прапанавалі зайсці. Паднялася па прыступках і пайшла па вагону, шукаць свабоднае месца, але ўсе сядзенні былі занятыя. Толькі адно з месцаў было захістана спадніцай беларускага нацыянальнага строю, як бы чакаючы кагосьці. Хутчэй за ўсё гэты хтосьці не паспеў, таму са згоды сваёй кіраўніцы, прыгожая дзяўчына адкінула падол спадніцы і прапанавала прысесці. 

Так, на маё здзіўленне, апынулася побач з тэатралізавана апранутай у класічную сукенку ХІХ стагоддзя дамай, галаву якой упрыгожвала невялічкіх памераў фетравая шляпка. Па шоўкавай сукенцы ад шыі да падолу быў прышыты карункавы брыж, што паказвала на тое, што гэты тэатральны вобраз вельмі падобны да пазнавальнай знакамітай асобы – беларускай пісьменніцы Алаізы Пашкевіч (Цёткі). Аб гэтым, праз хвіліну, даведалася падчас выступлення, якое было падрыхтавана для пасажыраў аднаго з вагонаў цягніка, які накіроўваўся ў Добруш – сталіцу беларускага пісьменства-2022.

Уключыцца ў тэатралізаваную замалёўку прапанавала вядучая, якая і выконвала ролю знакамітай беларускай пісьменніцы Цёткі, на што я і пагадзілася. Гэта быў дэбют маёй мастэрскай дэкламацыі, які простыя пасажыры здымалі на асабістыя тэлефонныя відыёкамеры. Упершыню верш “Добрушскі матыў” прагучаў для папутчыкаў у вагоне цягніка з вуснаў самой аўтаркі. Насупраць мяне праз праход, у вагоне сядзеў сталага ўзросту чалавек, які таксама чытаў вершы пра жанчын. Але гэтыя творчыя дзеі адбываліся паміж выступленнямі юных таленавітых памочніц “Цёткі”, якія з артыстычным майстэрствам чыталі творы Алаізы Пашкевіч, прыбраўшыся ў персанажы яе твораў.

Праз хвіліну цягнік спыніўся і ўсе пасажыры дзякавалі таленавітых артыстаў, а некаторыя зрабілі некалькі фотаздымкаў, каб захаваць на ўспамін аб сустрэчы.

Пасля фотасесіі з Цёткай і яе таленавітымі памочніцамі выйшла з вагону пад уплывам нечага сапраўднага і незвычайнага пайшла ў той бок адкуль ліліся чароўныя гукі народных мелагучных спеваў – так сустракалі пасажыраў з цягніка добрушскія спявачкі. Шмат хто прыпыняўся і слухаў, іншыя запрашалі на агульны фотаздымак, а камусьці дапамагалі знайсці накірунак да святочных мерапрыемстваў.

Першае ўразіла тое, што да Году гістарычнай памяці ўсіх прыхільнікаў гісторыі сустракаў “Поезд Победы!”, у які накіроўваліся дзяці разам з бацькамі. “Шанаваць гістарычнае мінулае неабходна і зберагаць яго” – падумалася мне і з радасным настроем пайшла на сустрэчу з пісьменніцай Галінай Песенка, якая ўваходзіць у Добрушскае літаратурнае аб’яднанне “Натхненне”, якім кіруе Людзміла Яськова, член ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”. Менавіта Людміла дапамагла мне знайсці чалавека, які пагадзіўся ўзяць мяне да сябе на начлег. Самае цудоўнае з усяго гэтага тое, што мы пасябравалі з Галінай, бо знайшлі агульныя творчыя памкненні і думкі, успомнілі сяброў-творцаў, што сышлі ў нябыт. Адным словам: аб’яднала нас жаноцкая доля і творчасць.

Пасля фотасесіі каля святочнай афішы, мы трапілі на паседжанне, дзе праходзіла прызентацыя твораў, выдадзеных у 2022 годзе. Ля мікрафону стаяла Вольга Раўчанка і прызентавала кнігу “Счастье: антипритча”. Я прыціхла і ўважліва слухала сапраўдную пісьменніцу, якая распавядала аб тым, у чым сутнасць шчасця і адкуль яно прыходзіць да нас. Калі Вольга закончыла свой аповяд-выступленне. Заўважыла мяне і запрасіла да мікрафону. Сярод сваіх я адчувала сябе больш упэўнена, таму чытала верш “Добрушскі матыў” натхнёна і ад усяго сэрца, павіншавала калег з днём пісьменнасці і села на месца. Далей слова ўзяў старшыня Гомельскага аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Уладзімір Гаўрыловіч. Ён прызентаваў пісьменніцкі кнігазбор конкурсных работ, якія былі прызнаны лепшымі і перакладаў, што дасылалі аўтары з розных куточкаў краін СНД. Потым Уладзімір Мікалаевіч прапанаваў слова Ганне Атрошчанкі. 

Ганна прачытала вершы, мелодыка якіх сугучна са спевамі жыхароў Палесся – што захоўваюць багатую скарбніцу ў сэрцы і нараджаюцца пад уплывам успамінаў.

Галіна ў гэты момант разглядала выставу-продаж друкаваных выданняў, якія прадстаўляла выдавецтва “Літаратура і мастацтва” і прапанавала мне паглядзець новыя выданні. Крыху паразважаўшы мы вырашылі пагуляць на свяце адасоблена і напрыканцы мерапрыемстваў сустрэцца на гэтым жа месцы.

Мяне цікавілі творцы і іх творчасць, таму вырашыла паслухаць выступленні прысутных і новых пісьменнікаў, творы якіх мне не былі вядомы, а тых, каго ведала з задавальненнем слухала. Уразіла выступленне і Віцебскага і Брэсцкага аддзяленняў, зацікавілі некаторыя выступленні з Гродна – горад, майго студэнцкага навучання.  

Прызентацый было вельмі шмат і розных. Кожная па асабістаму адметная і цікавая. Але калі-некалі галасы выступаючых губляліся ад шуму, які ладзіўся падрыхтоўкай да агульнага святочнага канцэрта на галоўнай сцэне, што вельмі перашкаджала выступаючым.

“Газетны бульвар” – уразіў мяне па свойму. Атрымалася так, што зайшла для агляду выстаў СМІ ды не з галоўнага ўваходу, а з тылу…

Тут я спынюся больш падрабязна, бо кожная выстава захапляла па-свойму і здзіўляла незвычайнай для пісьменніцкай працы дзейнасцю галоўных рэдактараў. Першае, што мне прапанавалі – праверыць сябе на адукаванасць. Паспрабаваць зрабіць рэдакцыйную справу: выправіць памылковасці граматычныя і стылістычныя. І гэта праца дапамагла мне даведацца, што на “Камбінаце “Усход” вырошчваюць кавуны, якія потым рэлізуюць у крамах.

Далей прывітальная сустрэча адбылася з землякамі Рагачоўскай редакцыі “Свабоднае слова”. Зрабілі агульны фотаздымак і прапанавалі паласавацца салодкім гасцінцам. 

Рэдакцыя газеты “Гомельскія ведамасці” падрыхтавала фота-зону для фота сесіі, дзе кожны жадаючы мог стаць на ўслончык побач з банерам, каб ператварыцца ў мецынатку Ірыну Паскевіч або ў самога графа Паскевіча і паслухаць аповяд аб іх дзейнасці не толькі ў Добрушы, а і на Гомельшчыне.

Не кожны музей прапануе наведвальнікам прадметы, якія былі прадстаўлены для гледачоў “Газетнага бульвара”. Па-суседску размясціліся дзве раённыя газеты “Авангард” Буда-Кашалёўскага раёна і “Добрушскі край” на фоне выставы з фотапартрэтам 1952 года Іосіфа Сталіна, друкаваныя выданні з 1948 года раённай газеты, што з’яўляюцца архіўнымі дакументамі, у якіх занатаваныя сапраўдныя гістарычныя падзеі пасляваеннага адраджэння на беларускай зямлі.

Крочу далей і ўглядаюся ў новыя і цікавыя прадметы, якія нагадваюць гісторыю савецкага будаўніцтва і самаадданай працы беларускага народа на карысць дабрабыту краіны. Галоўнага рэдактара “Голас Веткаўшчыны” можна назваць самаадданым патрыётам роднай зямлі. Асабістая калекцыя гістарычных прадметаў здзіўляе ўнікальнасцю, да якіх рэдактар адносіцца з павагай і разуменнем іх каштоўнасці. Мне дазволілі зрабіць фотаздымак з дакументам “Дзяржаўны АКТ на вечнае карыстанне зямлёй калгасамі” і паспрабаваць вызначыць культуру па збажыне. Поспех быў невялікі, толькі авёс ды пшаніцу пазнала, а вось жыта, ячмень ды трэццякалі, даліся з падказкай. Чым адрозніваюцца пшаніцы ды трэццякалій так і не зразумела, але было вельмі цікава дапоўніць веды на конт збажыны.

Рухаючыся далей заўважыла на палічцы Жлобінскую газету “Новы дзень”, у якой на першай старонцы размешчаны партрэтны фотаздымак Генадзя Говара разам з кнігай “Дзякуй” і артыкулам Міколы Шуканава “Удзячны лёсу за Беларускасць…”. У гутарцы з галоўным рэдактарам адзначыла для сябе, што мясцовыя жыхары добра ведаюць таленавітага земляка, ганаровага грамадзяніна Жлобінскага раёна і стараюцца не згубіць, а наадварот услаўляць творчыя поспехі Генадзя Васільевіча. З задавальненнем прыняла прапанаваныя нататкі газеты ад галоўнага рэдактара Галіны Уладзіміраўны Мельнікавай.

Завяршаючы прагулку па “Газетнаму бульвару” сустрэлася зноў з Вольгай Раўчанка, якую падзякавала за магчымасць выступіць і падзяліцца творчасцю з прысутнымі пісьменнікамі. Перакінуліся некаторымі ўспамінамі і меркаваннямі на конт арганізацыі мерапрыемстваў і пайшлі кожны па сваіх справах. Так як у мяне спраў канкрэтных не было, таму вырашыла далей працягваць знаёмства з выставамі. А паглядзець на свяце беларускага пісьменства было што… Узгадала, што жадала паглядзець Веткаўскія старадаўнія строі, але мяне паклікаў невядомы голас: “Ці не жадаеце пачытаць верш Янкі Купалы?”. Агледзелася, пабачыла дзяўчыну ў кепцы, якая прыгожа мне улыбалася. За ёй знаходзілася арганізаваная выстава дзвух сталічных літаратурных музеяў імя Я. Коласа і Я. Купалы. У гэтым годзе мы адзначаем юбілеі з дня нараджэння вядомых беларускіх пісьменнікаў, – прамовіла і пагадзілася прачытаць верш “Спадчына”, які быў загадзя падрыхтаваны на паштоўцы.

Чытаць вершы – маё прызванне з маленства, таму з вялікім задавальненнем я чытала верш, які перакладзены на мовы розных народаў. Янка Купала – гонар і годнасць беларускай зямлі! Пасля чытання дзяўчна ў кепцы прапанавала замаляваць квадрацік партрэтнага малюнка Я. Купалы, а потым разгадаць рэбус, пасля чаго даць інтэрв’ю і потым атрымаць узнагароду за тое, што захоўваю і перадаю веды аб купалаўскай творчасці. 

На далейшым шляху майго падарожжа, амаль у цэнтры стаяў шацёр, у якім размясціўся “Музей гісторыі друку і фатаграфіі Гомельшчыны”. Штось пісаць ці гаварыць аб ураджаннях немагчыма, бо экспанаты, якія былі прадстаўлены для гледачоў захаплялі. Паставіла свой чорны партфель і пачала фатаграфаваць усё, што траплялася на вока, каб апасля ў спрыяльнай абстаноўцы разгледзець тканыя і вышываныя вырабы, фотаздымкі, фотаапараты розных часоў, друкарскія прыналежнасці, якімі карысталіся для выдання газет і лістовак падпольшчыкі і партызаны падчас аккупацыйнага рэжыму ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Тут знайшоўся і будуар для інтэлігентнай дамы, якой падабалася насіць шляпкі. Мне захацелася ўвайсці ў вобраз і зрабіць некалькі фотаздмкаў у розных шляпках. Жанчына – ёсць жанчына і нічога тут не скажаш…

Далей мая зацікаўленнасць прывяла мяне на падворкі.

Каларытнасць беларускіх традыцый, гасціннасць працавітых людзей – усё разам паказвае адмысловаць стараннага, закаханага ў сваю працу беларуса – гаспадара і ўладара не толькі зямлі, а і творцы, вынаходніка.

Менавіта літаратура захоўвае ў творах традыцыю і культуру беларускага народа, якая вывучаецца навукоўцамі і захоўваецца для нашчадкаў.

Надвячоркам, у 19.30 у скверы, калі месчык набіраў поўню, у святочнай абстаноўцы быў адкрыты помнік народнаму пісьменніку Івану Шамякіну.

Ці думаў сам Іван Пятровіч, што простыя людзі, якія звярталіся да яго за дапамогай, прыдуць да яго, каб ушанаваць памяць аб ім. Што кожны з прысутных на адкрыцці помніка ўспомніць моманты сустрэч з творцай. 

Скульптурны помнік з бронзы адкрылі ў скверы на праспекце Міру. Цяпер сам Шамякін будзе падслухваць тое, аб чым шэптам размаўляюць закаханыя, прывабным месцам для сустрэч дабрушан. І гэта добра…

Сучасная моладзь павінна ведаць і распавядаць сваім сябрам аб выдатных людзях нашай краіны, іх самаадданасці і любові да родай зямлі.

Падчас адкрыцця помніка, незнарок сустрэлася з членамі грамадскай арганізацыі “Патрыёты Беларусі”. Паразмаўлялі аб справах і перспектывах, сфатаграфаваліся на Кармянскім падворку і пайшлі глядзець адкрыццё святочнага канцэрту, які завяршыўся цудоўным бляскам зорак у начным небе, якія змяняліся па чарзе – салютавалі ў гонар адкрыцця свята пісьменнасці на беларускай Добрушскай зямлі.

Вера Стасенка,  удзельнік святочных мерапрыемстваў на дне беларускага пісьменства ў Добрушы
тел: +375 (33)3212402 (МТС), эл.пошта: vera.stasenko.2015@mail.ru



Комментарии


Комментариев пока нет

Добавить комментарий *Имя:


*E-mail:


*Комментарий:


Последние новости
все новости
19.04.24

Всего два дня спустя после приводнения «Аполлона» на 26 июля 1975 года Землю вернулся и спускаемый аппарат «Союза-18». П.И.Климук и В.И.Севастьянов провели на борту «Салюта-4» 62 дня, но, конечно же, их полёт остался несколько в тени триумфального завершения проекта «Союз-Аполлон». По возвращении на родную планету П.Климук стал готовиться к новому полёту в рамках международной космической программы «Интеркосмос» - Советский Союз решил оказать помощь в подготовке к космическим полётам и их практическом осуществлении космонавтам своих стран-союзников.

18.04.24

23 марта 2024 года с космодрома «Байконур» в Казахстане стартовала ракета-носитель «Союз-2.1а», которая вывела на орбиту пилотируемый космический корабль «Союз МС-25». На борту было три человека – командир корабля российский космонавт Олег Новицкий (белорус по происхождению), астронавтка НАСА Трейси Дайсон и первая белорусская космонавтка Марина Василевская. Для современной Республики Беларусь это стало грандиозным событием – Марина Василевская, в прошлом проводница-инструктор национальной компании «Белавиа», отправилась покорять космическое пространство, а весь мир увидел на её космической одежде гордый красно-зелёный белорусский флажок с национальным орнаментом.

16.04.24

В наступившей тишине вдруг раздался голос Абрама. Одиннадцатилетний мальчик, который только что лишился родителей, попросил оккупантов о последнем желании – сыграть на скрипке. Удивленные неожиданной просьбой, немцы согласились. Они ожидали слезливо-молящей мелодии. Но неожиданно грянули звуки, которые гитлеровцы осознали не сразу. Зато их узнали все советские люди. Это был «Интернационал»! И распрямились плечи, и возродилась надежда, что Родина будет освобождена, чтобы ни случилось с ними. Сначала робко, а потом все громче и громче запели обреченные и те, кого фашисты пригнали устрашить расправой. Выйдя из оцепенения, враги заорали, чтобы мальчик немедленно прекратил играть. Но он продолжал до тех пор, пока его не прошили несколько автоматных очередей.

10.04.24

Россия сталкивается с масштабными и серьёзными вызовами. Решить их будет непросто. Но решать нужно – начиная от проверки правомочности получения российского гражданства за последние 10-15 лет и заканчивая наведением порядка в этнических анклавах и диаспорах. Миграционная политика должна быть пересмотрена – в Россию путь должен быть открыт не для тех, кто «хочет приехать», а для тех, кто действительно нужен и необходим, но опять же – на определённый срок.

04.04.24

Мировая экономика в конце 1990-х – начале 2000-х годов пережила «китайский шок» - резкий наплыв дешевой продукции из КНР. Все это привело к банкротству ряда отраслей промышленности на Западе, особенно в США, которые не выдерживали конкуренции с китайскими товарами. Надо отметить, что США долгое время поддерживали уровень жизни в стране за счет низких цен на китайский импорт. Судите сами: в 1991 году доля Китая в промышленном импорте США составляла 4,5%, а в 2011 – уже 23,1%.

Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru