САЙТ ОБЩЕСТВЕННЫХ ОРГАНИЗАЦИЙ РОССИЙСКИХ СООТЕЧЕСТВЕННИКОВ В РЕСПУБЛИКЕ БЕЛАРУСЬ
Адрес:
220030, г.Минск, ул.Революционная, 15А
Главная \ Из первых уст \ «Кавалер» зразумеў, што трапілася яму нейкая «ненармальная»

«Кавалер» зразумеў, што трапілася яму нейкая «ненармальная»

« Назад

16.07.2018 12:48

"От редакции "Вместе с Россией": Как говорится - ни убавить, ни прибавить. Дама забыла, что не в парламенте и не на уличном пикете - зачем же так в личных отношениях мужчине писать, что "я такую сильную неприязнь к России испытываю, что кушать не могу?". Впрочем, данная история лишний раз говорит о том, что люди, напитавшиеся ненавистью к России в среде бело-красно-белой оппозиции, чувствуют себя неуютно и неприкаянно в нашей Белоруссии, где все говорят на родном русском языке и в большинстве России симпатизируют, а подобных субъектов, как в приведённой вместо оригинального названия статьи цитате, считают как минимум странными...".

Чытачка «НН» даслала ліст з гісторыяй адносінаў, якія так і не развіліся. Ён пачынаецца словамі: «Калі палічыце вартым, можаце размясціць маю гісторыю для абмеркавання. Мне здаецца, яна даволі паказальная. Хоць на душы вельмі прыкра і дастала гэта ўжо ўсё, шчыра кажучы…».

Чытачка «НН» расказвае пра гісторыю знаёмства па перапісцы. Усё складвалася добра, але патэнцыйныя партнёры не сышліся палітычнымі поглядамі.

Прыводзім ліст цалкам. Высновы рабіце самі.

— Паўгода таму пазнаёмілася ў інтэрнэце з мужчынам. Некаторы час перапісваліся, была ўзаемная цікавасць адзін да аднаго. Заўважыла, што мужчына, быццам бы, разумны. Інтэлект пэўны праяўляецца, можна камунікаваць. З дэталяў пазначу ўзрост — крыху за 40, жыхар сталіцы (я — не), занятак — прыватны прадпрымальнік.

Я такі чалавек, што сваіх поглядаў хаваць не ўмею. А яны ў мяне такія, што ў нашай краіне лічацца «апазіцыйнымі», «нацыяналістычнымі» і г. д.

Бяру словы ў двукоссі, бо вельмі часта людзі, якія ўжывалі гэтыя словы адносна мяне, нават не разумелі значэнне гэтых словаў. Але гаворка аб гэтым яшчэ будзе крыху ніжэй. Дык вось. Праз некаторы час, прыблізна праз месяц, мы сустрэліся у рэале, як кажуць. Ну, быццам бы таксама цікаўнасць пацвердзілася, але, канешне, тут я буду казаць ужо толькі за сябе. Паводзіны звычайныя, але заўважыла, што чалавек мае на ўсе сваё меркаванне. Што ж, гэта добра, праўда? Тым больш для мужчыны. Тым больш у такім ужо ўзросце. Як бы ўжо неабходна мець яго, уласнае меркаванне. Так падумала і я. Тым больш, што я яго — меркаванне — таксама маю. Але ведаеце, у чым розніца? Мець меркаванне не азначае быць нецярпімым да тых, хто мае іншае. Ужо крыху бліжэй да кульмінацыі, цяплей…

Мы зрэдку сустракаліся, бо, як я ўжо адзначыла, мы з розных гарадоў, але для той адлегласці, якая існуе паміж Мінскам і маім горадам — дык і няблага, маглі б і радзей бачыцца.

У сакавіку адбылася знакавая падзея — 100 год БНР.

Я ніколі не ўдзельнічала ў апазіцыйных мітынгах, шэсцях, і на гэта ў мяне ёсць меркаванне, але зараз не пра гэта. Дык вось, я спецыяльна прыехала ў Мінск дзеля гэтай падзеі. Хацела патрапіць на святкаванне, разгарнуць бел-чырвона-белы сцяг, які я адмыслова для гэтага пашыла… Мой «кавалер» даведаўся аб маім жаданні. Адразу заявіў: «Я не из ваших…» Але прапанаваў мяне туды адвезці. Я перапытала, здзівіўшыся: а хто такія нашы ці вашы? Але на гэты раз усё сышло проста на жарт, хоць і крыху мяне збянтэжыла. Дарэчы, мяне больш здзівіла, што чалавек, які пражыў у Мінску ўсё сваё жыццё, больш за 40 год, змог знайсці Тэатр оперы і балета толькі па навігатары… Ну ды ладна, зараз і не пра гэта таксама.

Я не лічу сябе нейкай там ярай апазіцыянеркай. Я проста маю сваё меркаванне.

І яно сфармавалася не за адзін дзень і нават не за год. Мяне нішто не ўразіла, не перавярнула свядомасць… Я проста сама такой вырасла. Мне заўсёды была цікавай гісторыя. У свой час з групай аднадумцаў мы вандравалі па Беларусі, па замках, сядзібах… У той час шмат якія з іх яшчэ былі зусім разбураныя, а сёння дзе-нідзе ўжо хоць нейкая рэканструкцыя. Дарэчы, пра рэканструкцыю: займалася і гэтым, па Сярэднявеччы. Мае бацькі размаўляюць дома на трасянцы. Я магу размаўляць без памылак і акцэнту па-руску, па-беларуску, магу і на трасянцы лупіць, усё залежыць ад сітуацыі. Я ўсё свядомае жыццё жыву з тым, што калі я беларуска — а я беларуска, — то мая родная мова — беларуская. Размаўляць я магу на якой заўгодна, хоць ангельскай, але ў Беларусі мусіць быць адзінай дзяржаўнай беларуская мова. Сапраўдны сцяг — бел-чырвона-белы. Гімн — «Пагоня», герб — «Пагоня». Чаму я так у гэтым пераканана — гэта не тэма майго ліста. Проста пазначаю гэта, каб было зразумела, як я гляджу на тое, што бачу вакол. Я не навязваю сваіх поглядаў. Але я іх не хаваю, тым больш ад блізкіх людзей і тых, хто дэманструе намер імі стаць. Бо я хачу, каб мяне ўспрымалі і прымалі такой, якая я ёсць.

Цяпер вяртаюся да гісторыі, што падштурхнула мяне напісаць, хоць прайшло ўжо пару дзён, і мяне крыху ўжо ахоплівае абыякавасць, «пафігізм — беларуская нацыянальная балотная памяркоўная рыса… Ай, хай так, гары яно гарам…

Карацей, мой «кавалер» зразумеў, што трапілася яму нейкая «ненармальная». Выказваецца пра палітыку (жанчына!!!), супраць Пуціна, фатаграфуецца з бел-чырвона-белым сцягам, перыядычна размаўляе па-беларуску, не глядзіць расейскае і ўвогуле тэлебачанне, любіць Львоў і Украіну… Жах, проста жах…

12-07-2018_00001-ly5z8

Моманты перапіскі гераіні з яе «бойфрэндам».

Ён, бедны, трываў гэта «безабразіе» некалькі месяцаў… Цярпеў… Канешне, я не хачу зводзіць усе толькі да гэтага… Відаць, мы і без гэтага розныя людзі. І вось падчас апошняй сустрэчы чорнае стала белым, а белае чорным. Праз дробязі свет перакуліўся, і плаціну прарвала… Я шукала ў ім станоўчае, адзначала, што ён разумны, добры і г.д. Не ведаю, што пра мяне думаў ён…

Але, як высветлілася, мець мазгі і быць разумным — не адно і тое. Мазгамі трэба ўмець карыстацца.

Дык вось гэта я ў ім пераблытала. Чалавек аказаўся нецярплівым. Да майго меркавання, да маёй асобы не ў стане быць гнуткім і шукаць кампраміс. Я прыкладаю да ліста фота нашай адной з апошніх перапісак, дзе ён ўжо не стрымліваецца і выказваецца пра тое, чым я яго «выбешваю».

12-07-2018_00002-x30al

Яшчэ адзін фрагмент з перапіскі.

Сумна, вельмі сумна… Я больш не хачу атрымліваць негатыў. Не хачу камунікаваць з такімі людзьмі, мужчынамі ў прыватнасці. А такіх у гэтай краіне — большасць… Лепш заставацца адной. Псіхіка здаравейшай будзе.

П.С. І адкуль гэты раскол у грамадстве? Адкуль гэтае непатрэбнае супрацьстаянне? Чаму людзі блытаюць чорнае з белым, а мяккае з мокрым? Не ведаюць нават, у чым розніца паміж нацызмам і нацыяналізмам? І лічаць сябе пры гэтым вельмі разумнымі і лепшымі за іншых? Адкуль у галавах такая каша? Хто ў гэтым вінаваты і як гэта лечыцца? І ці лечыцца ўвогуле? Дзяржава ў пэўнай асобе прыклала д'ябальскія намаганні, каб было вось так, як цяпер, і мы — грамадзяне адной краіны — суіснавалі ў такім перакошаным грамадстве…

П.П.С. Ну і, калі каму цікава, у душы абсалютная спустошанасць і абыякавасць. Мы абое выказаліся. Мяркую, мы развітаемся… Хаця хацелі абодва не гэтага… Як высветлілася, мы зусім розныя людзі.

nn.by



Комментарии


Комментариев пока нет

Добавить комментарий *Имя:


*E-mail:


*Комментарий:


Последние новости
все новости
18.04.24

23 марта 2024 года с космодрома «Байконур» в Казахстане стартовала ракета-носитель «Союз-2.1а», которая вывела на орбиту пилотируемый космический корабль «Союз МС-25». На борту было три человека – командир корабля российский космонавт Олег Новицкий (белорус по происхождению), астронавтка НАСА Трейси Дайсон и первая белорусская космонавтка Марина Василевская. Для современной Республики Беларусь это стало грандиозным событием – Марина Василевская, в прошлом проводница-инструктор национальной компании «Белавиа», отправилась покорять космическое пространство, а весь мир увидел на её космической одежде гордый красно-зелёный белорусский флажок с национальным орнаментом.

16.04.24

В наступившей тишине вдруг раздался голос Абрама. Одиннадцатилетний мальчик, который только что лишился родителей, попросил оккупантов о последнем желании – сыграть на скрипке. Удивленные неожиданной просьбой, немцы согласились. Они ожидали слезливо-молящей мелодии. Но неожиданно грянули звуки, которые гитлеровцы осознали не сразу. Зато их узнали все советские люди. Это был «Интернационал»! И распрямились плечи, и возродилась надежда, что Родина будет освобождена, чтобы ни случилось с ними. Сначала робко, а потом все громче и громче запели обреченные и те, кого фашисты пригнали устрашить расправой. Выйдя из оцепенения, враги заорали, чтобы мальчик немедленно прекратил играть. Но он продолжал до тех пор, пока его не прошили несколько автоматных очередей.

10.04.24

Россия сталкивается с масштабными и серьёзными вызовами. Решить их будет непросто. Но решать нужно – начиная от проверки правомочности получения российского гражданства за последние 10-15 лет и заканчивая наведением порядка в этнических анклавах и диаспорах. Миграционная политика должна быть пересмотрена – в Россию путь должен быть открыт не для тех, кто «хочет приехать», а для тех, кто действительно нужен и необходим, но опять же – на определённый срок.

04.04.24

Мировая экономика в конце 1990-х – начале 2000-х годов пережила «китайский шок» - резкий наплыв дешевой продукции из КНР. Все это привело к банкротству ряда отраслей промышленности на Западе, особенно в США, которые не выдерживали конкуренции с китайскими товарами. Надо отметить, что США долгое время поддерживали уровень жизни в стране за счет низких цен на китайский импорт. Судите сами: в 1991 году доля Китая в промышленном импорте США составляла 4,5%, а в 2011 – уже 23,1%.

01.04.24

В настоящее время с полным основанием можно утверждать о в целом сложившемся общем информационном пространстве Союзного государства. В связи с этим встаёт вопрос о его правовом оформлении. Речь идёт о согласованном принятии в Российской Федерации и Республике Беларусь закона «Об общем информационном пространстве Союзного государства», в соответствии с которым российские СМИ в Республике Беларусь и соответственно белорусские СМИ в Российской Федерации должны перестать считаться иностранными. Кроме того, в условиях жёсткой агрессии Запада против Российской Федерации и Республики Беларусь необходимы неотложные меры по совместной защите информационного пространства Союзного государства, включая создание соответствующей уполномоченной структуры.

Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru