« Назад

28.02.2018 08:35

Становішча беларускамоўных дзяцей: шакуючыя сведчанні

От редакции портала "Вместе с Россией": "Данный материал лишь подтверждает очевидное - русский язык для белорусов является родным и основным, а белорусский - вторым, языком местной специфики. Отсюда и обозначенная проблема. Есть два варианта её решения - принять и понять реальность и учить белорусскому языку в нужное время и в нужном объёме, и второй - силой заставить всех перейти на белорусский язык, штрафуя, наказывая, репрессируя и т.д., так как с добровольным переходом пока явно проблемы. Думаю, первый вариант куда более реалистичный. А виноваты в ситуации родители, которые в угоду своим "летуценням" делают заложниками собственных детей. Думается, что дети ещё "поблагодарят" таких не в меру "шчырых бацькоу", когда подрастут".

Мінскі дызайнер Вадзім Пракопчык сабраў сведчанні беларускамоўных мам і бацькоў. «Рэальныя сведчанні рэальных бацькоў, — падкрэслівае ён. — Я прашу прачытаць гэта ўсіх сяброў. І ўявіць сябе на месцы гэтых людзей, гэтых дзяцей… Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы…», — піша Вадзім Пракопчык.

Ніякай магчымасці абслугоўвання на беларускай мове, ніякай магчымасці глядзець мультыкі па-беларуску, ніякіх камп'ютарных і навучальных праграм. У выніку дзеці практычна нідзе не сутыкаюцца з беларускай мовай — акрамя як у сям'і. Гэта прыводзіць да шакуючых вынікаў.

«Вучыла дачку фігурам на пляцоўцы. Кажу:

— Дачушка, глядзі гэта круг, а гэта квадрат, а вось гэта трохкутнік…

Да нас падыходзіць дзяўчынка гадоў шасці-васьмі і кажа:

— Вы неправильно говорите, это треугольник.

Выдыхаю, адказваю:

— Па-руску — треугольник, а па-беларуску — трохкутнік ці трохвугольнік яшчэ можна.

Дзяўчынка:

— Но такого слова нет!!! Она у вас вырастет тупая…»

Я не буду закранаць тое, што маю дачку абразілі. Але, заўважым, што дзяўчынка ў сваім ўзросце нават не ведала пра існаванне беларускай мовы, не чула беларускіх словаў, усё дзякуючы садку і, магчыма, школе (пра бацькоў не ўзгадваю)».

«Прыходзім да лагапеда. Сыну 3,5. Яму даюць рускамоўную метадычку і просяць называць прадметы па-руску, каб пачуць менавіта тыя гукі, да якіх малюнкі. Сын натуральна называе не ўсё, саромеецца. У выніку яму пішуць «общее отставание в речевом развитии» і накіроўваюць на камісію. Муж пытаецца: а нічога, што вы белмоўнаму дзіцю паказваеце метадычку для рускамоўных і хочаце пачуць рускія гукі? Адказ: это не имеет значения, языки одинаковые, идите на комиссию».

«Дачка да трох год беларускамоўная. Адна з выхавацелек прынцыпова не разумела па-беларуску. Нават былі пасылы: «Не разговаривай со мной по-белорусски», «Лучше уж по-английски, я его лучше знаю» (wtf) Вынік: дзіцё перастала размаўляць па-беларуску часам нават дома, калі незнаёмыя звярталіся па-беларуску, усё адно адказвала па-руску, бо «а раптам не разумеюць».

«Паліклініка. Сыну правяраюць слых. Хадзіла мая мама, папярэдзіла, што дзіцё беларускамоўнае. Але словы ўсё роўна рускія называюць. Доктар кажа «цветок». Сын маўчыць, задумаўся. Доктар пытаецца: «Он что, не слышит?». Мама ёй «Слышит, просто думает, на каком языке вам отвечать». У адказ: «Вы с ума сошли, как вы его воспитываете?!»

«Ведаю, што беларускамоўных дзяцей з лагапедычнымі праблемамі накіроўваюць у рускамоўную лагапедычную групу, дзе ўсе заняткі па-руску і дзецям ставяць рускую фанетыку: мяккае ч, щ, р'. Калі мая знаёмая адмовілася дзіцё з беларускай групы ў рускую пераводзіць, але папрасіла, каб на заняткі да штатнага лагапеда дзіцё вадзілі, адміністрацыя адмовілася. Альбо рускамоўная група, альбо шукайце лагапеда ў іншым месцы».

«Садкоўскі дэфектолаг паказвае карткі і просіць іх назваць. Дзіцё кажа: «парасон», яго выпраўляюць «зонт!»

«А майму сыну акуліст 0,9 зрок паставіла замест 1, бо ён па-беларуску нейкую карцінку назваў. А доктар падумаў, што ён не бачыць, што там»

«Мне пакуль толькі ў аўтобусе нейкія «разумніцы» перадпенсійнага ўзросту выгаворвалі год таму, што я дзіцяці жыццё ламаю і іх бедныя ўнукі праз беларускую мову ў школе паўночы хатнія заданні робяць, выкінуць, кажуць, гэту мову з праграмы трэба»

«Уяўляеш, ты прыходзіш на пляцоўку з дзецьмі, і іншыя дзеці іх не разумеюць. І гэта добра, калі мама побач і можа штосьці паправіць, а калі тое ж у садку, дзе мамы няма? Як бы ты сябе адчувала?»

«А колькі разоў на маіх дзяцей глядзелі як на рэдкіх жывел у заапарку. «Ой, как он по-белорусски хорошо говорит, хіхіхі, а как смешно он цыпленка назвал — хахаха, Кастусь, скажи еще что-нибудь. Хихихи». А сын даверлівы, шчыра пасябраваць хацеў. Сэрца кроўю аблівалася, калі я на гэта глядзела».

«Сын Кастусь. Выхавацелька беларускамоўнай групы ігнаруе гэта і ўпорна кліча «Косця», Дзіцю 4, ён толькі пачаў хадзіць у групу і не разумее, што Косця — гэта пра яго. У выніку на сына насварыліся, што не адгукаецца, калі клічуць. Мы ў выніку наступным дзецям такія імёны давалі, якія на рускую не перакруціш. І то Ясіка адзін раз Ванечкай назвалі».

«Балючая тэма, калі дзеці саромеюцца мовы бацькоў, бо хочуць быць, як усе, бо з іх смяюцца рускамоўныя аднагодкі, бо не бяруць у гульню, бо не разумеюць. Толькі на пляцоўцы мы можам сысці, а вось у садку дзіцё вымушанае прыстасоўвацца».

«У мяне ў транспарце пыталіся: а ці разумее вас ваш сын?!!! Зь якім я не разлучалася ні на дзень да 3 з паловай гадоў! Не, я яму перакладаю — і смешна і сумна».

«Мой сын, тады яшчэ 5-гадовы, пайшоў на пляцоўцы з дзяўчынкай знаёміцца. Ён ёй «прывітанне», а яна ў адказ « Я не Аня!»

«Я прашу выказацца аўтарытэтных асоб, творцаў, палітыкаў, філёзафаў, юрыстаў, проста неабыякавых да гэтага невыноснага становішча. З гэтым трэба нешта рабіць», — заклікае Вадзім Пракопчык.

nn.by



Комментарии


2018-02-28 15:38:52 Михаил! № 2902804
Вопреки мнению идеологии Лукашенко, Белоруссия не является моноэтнической нацией! Далеко не является. Те, кто говорит, что они белорусы, таковыми на самом деле не являются. И чаще всего они имеют ввиду не национальность, а гражданство.
Мой отец пережил первую, сталинскую волну "белорусизации". А родился он в глухой полесской деревушке. Всю жизнь разговаривал на "трастянке". А белорусский язык называл "каровячай мовай"(дословно).
Попутно хочу заметить, что вопреки мнению оппозиции и сторонников "литвинизма", в Куропатах расстреливали именно противников сталинской национальной политики и конкретно противников "белорусизации".
Сейчас идет вторая волна "белорусизации". И это фактически шаг назад, в 20 - 30 е годы! Возможны и репрессии. А закончится это тем, что республика деградирует по всем направлениям.
Мое мнение - сделать русский язык основным. Этим мы облегчим жизнь и себе, и потомкам и экономике.

Ответить / Цитировать

Добавить комментарий *Имя:


*E-mail:


*Комментарий:




Главная  »  Из первых уст  » Становішча беларускамоўных дзяцей: шакуючыя сведчанні

Из первых уст